https://bel.sputnik.by/20210502/SAAZ-atsanla-zaraznost-ndyyskaga-shtama-COVID-19-1047508913.html
СААЗ ацаніла заразнасць індыйскага штама COVID-19
СААЗ ацаніла заразнасць індыйскага штама COVID-19
Sputnik Беларусь
Спецыялісты СААЗ пакуль не могуць дакладна сказаць, што паўплывала на мутацыі каронавіруснай інфекцыі ў Індыі. 02.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-02T15:05+0300
2021-05-02T15:05+0300
2021-04-30T16:19+0300
каронавірус covid-19
навіны
у свеце
у беларусі
грамадства
галоўнае
сааз
індыйскі штам
мутацыя
каронавірусная інфекцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/19/1046232291_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_c4fe8715988064a51b2faa09cc62333b.jpg
МІНСК, 1 тра – Sputnik. Індыйскі штам COVID-19 утрымлівае мутацыі, якія могуць быць устойлівымі да антыцел, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).Міністэрства аховы здароўя Індыі ў канцы сакавіка выявіла новую разнавіднасць каронавіруса з мутацыямі E484Q і L452R у S бялку. Дадзеныя мутацыі не сустракаюцца ў раней выяўленых штамах - брытанскім, паўднёваафрыканскім і бразільскім.Паводле папярэдніх вынікаў даследавання, мутацыя L452R можа паўплываць на эфектыўнасць некаторых відаў лячэння монакланальнымі антыцеламі, тады як E484Q можа прывесці да нейтралізацыі антыцел. Такім чынам, антыцелы, выпрацаваныя ў перахварэўшага на COVID-19 чалавека, не дапамогуць у барацьбе з новым варыянтам віруса.Пры гэтым новы штам таксама валодае высокай ступенню вірулентнасці, як і штамы, выяўленыя ў Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы і Бразіліі.Паводле ацэнак СААЗ, пакуль не ясна, што паўплывала на мутацыі віруса ў Індыі, аднак верагодна, што адным з фактараў стала правядзенне масавых мерапрыемстваў, якія ўзмацнілі яго распаўсюджванне, а таксама змякчэнне антыкавідных мер у краіне.Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што ў рэспубліцы індыйскі штам пакуль выяўлены не быў. Брытанскі вірус-мутант быў знойдзены ў краіне 11 сакавіка. Колькі цяпер тых, хто захварэў на брытанскую мутацыю COVID у Беларусі, урачы не ўдакладняюць.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210414/Zakhvorvanne--smyarotnasts-ad-karonavrusa-pratsyagvayuts-rasts--SAAZ-1047385209.html
індыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/19/1046232291_338:0:3067:2047_1920x0_80_0_0_0dd7ab4f5bea9e76eff2486042e7d5b5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, навіны , у свеце, у беларусі, грамадства, галоўнае, сааз, індыйскі штам, мутацыя, каронавірусная інфекцыя, індыя, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз)
каронавірус covid-19, навіны , у свеце, у беларусі, грамадства, галоўнае, сааз, індыйскі штам, мутацыя, каронавірусная інфекцыя, індыя, сусветная арганізацыя аховы здароўя (сааз)
СААЗ ацаніла заразнасць індыйскага штама COVID-19
Спецыялісты СААЗ пакуль не могуць дакладна сказаць, што паўплывала на мутацыі каронавіруснай інфекцыі ў Індыі.
МІНСК, 1 тра – Sputnik. Індыйскі штам COVID-19 утрымлівае мутацыі, якія могуць быць устойлівымі да антыцел, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Міністэрства аховы здароўя Індыі ў канцы сакавіка выявіла новую разнавіднасць каронавіруса з мутацыямі E484Q і L452R у S бялку. Дадзеныя мутацыі не сустракаюцца ў раней выяўленых штамах - брытанскім, паўднёваафрыканскім і бразільскім.
"У Індыі былі выяўлены новыя варыянты, уключаючы B.1.617. Гэта варыянт з мутацыямі E484Q і L452R, які быў упершыню выяўлены ў Індыі з проб, сабраных 1 снежня 2020 года. Вывучэнне дадзеных мутацый працягваецца", - заявілі ў СААЗ.
Паводле папярэдніх вынікаў даследавання, мутацыя L452R можа паўплываць на эфектыўнасць некаторых відаў лячэння монакланальнымі антыцеламі, тады як E484Q можа прывесці да нейтралізацыі антыцел. Такім чынам, антыцелы, выпрацаваныя ў перахварэўшага на COVID-19 чалавека, не дапамогуць у барацьбе з новым варыянтам віруса.
Пры гэтым новы штам таксама валодае высокай ступенню вірулентнасці, як і штамы, выяўленыя ў Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы і Бразіліі.
Паводле ацэнак СААЗ, пакуль не ясна, што паўплывала на мутацыі віруса ў Індыі, аднак верагодна, што адным з фактараў стала правядзенне масавых мерапрыемстваў, якія ўзмацнілі яго распаўсюджванне, а таксама змякчэнне антыкавідных мер у краіне.
Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што ў рэспубліцы індыйскі штам пакуль выяўлены не быў. Брытанскі вірус-мутант быў знойдзены ў краіне 11 сакавіка. Колькі цяпер тых, хто захварэў на брытанскую мутацыю COVID у Беларусі, урачы не ўдакладняюць.