https://bel.sputnik.by/20210507/U-Mnsku-na-pryshchepku-ad-COVID-zapsalsya-bolsh-za-100-tysyach-chalavek-1047569340.html
У Мінску на прышчэпку ад COVID запісаліся больш за 100 тысяч чалавек
У Мінску на прышчэпку ад COVID запісаліся больш за 100 тысяч чалавек
Sputnik Беларусь
Як паведамляе Мінгарвыканкам, узровень захворвання ў сталіцы за апошні тыдзень знізіўся. Але на святы сталічныя ўлады ўзмоцняць супрацькаронавірусныя меры. 07.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-07T10:23+0300
2021-05-07T10:23+0300
2021-05-07T09:26+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
мінск
прышчэпкі
covid-19
мінгарвыканкам
сталіца
захворванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046918755_0:113:3243:1937_1920x0_80_0_0_8a89ef15ada90b0a80b75a845bad1163.jpg
МІНСК, 7 тра - Sputnik. У Мінску больш за 100 тысяч ахвотных запісаліся ў чаргу на вакцынацыю ад каронавіруса. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама.На дадзены момант у сталіцы ад каронавіруса прышчапіўся практычна кожны пяты настаўнік (20,5% работнікаў устаноў адукацыі), амаль трэць работнікаў сацыяльнай сферы (29,7%) і больш за палову медыкаў (52%).Акрамя таго, амаль цалкам прышчэпкамі ад каронавіруса ахапілі людзей, якія пражываюць у стацыянарных установах сацабслугоўвання - каля 92%.Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў старанна кантраляваць гэтыя спісы, каб размеркаваць вакцыну па паліклініках прапарцыйна ўсім жадаючым правакцынавацца.У Мінску зараз адзначаецца зніжэнне ўзроўню захворвання каронавірусам у параўнанні з папярэднім тыднем. Але ў святы ў горадзе збіраюцца ўзмацніць кантроль за захаваннем супрацькаронавірусных мер. Асабліва - у грамадскім транспарце, маршрутках і таксі.Акрамя таго, максімальную пільнасць праявяць у дачыненні да культурна-відовішчных аб'ектаў. Ва ўмовах, калі жыхары засумавалі па культурных мерапрыемствах, важна не дапусціць, каб там парушаліся патрабаванні эпідбяспекі", - папярэджвае Мінгарвыканкам.Вакцынацыя ў БеларусіЦяпер у рэспубліцы праходзіць вакцынацыя ад каронавіруса трыма прэпаратамі - расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскай Sinopharm. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя ў краіне на вакцынацыю запісаліся больш за 400 тысяч чалавек.Першы ўкол вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш за 296 тысяч чалавек, а больш за 137 тысяч цалкам вакцынаваліся.Плануецца, што ў бліжэйшыя два гады ў краіне пройдзе чатыры этапы вакцынацыі, ахапіць мяркуецца не менш за 60% насельніцтва - столькі неабходна для стварэння так званага калектыўнага імунітэту.Прышчэпленым беларусам будуць выдаваць сертыфікат аб пройдзенай вакцынацыі - дакумент можа спатрэбіцца пры паездцы за мяжу. За атрыманне сертыфіката прыйдзецца заплаціць.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210427/Mfy--prada-pra-vaktsynatsyyu-vrusolag-raspav-pra-Sputnik-V---vdea-1047491809.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0f/1046918755_256:0:2987:2048_1920x0_80_0_0_1357bb48999d43be5444471112ddebf4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, мінск, прышчэпкі, covid-19, мінгарвыканкам, сталіца, захворванне, каронавірус covid-19
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, мінск, прышчэпкі, covid-19, мінгарвыканкам, сталіца, захворванне, каронавірус covid-19
У Мінску на прышчэпку ад COVID запісаліся больш за 100 тысяч чалавек
Як паведамляе Мінгарвыканкам, узровень захворвання ў сталіцы за апошні тыдзень знізіўся. Але на святы сталічныя ўлады ўзмоцняць супрацькаронавірусныя меры.
МІНСК, 7 тра - Sputnik. У Мінску больш за 100 тысяч ахвотных запісаліся ў чаргу на вакцынацыю ад каронавіруса. Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама.
На дадзены момант у сталіцы ад каронавіруса прышчапіўся практычна кожны пяты настаўнік (20,5% работнікаў устаноў адукацыі), амаль трэць работнікаў сацыяльнай сферы (29,7%) і больш за палову медыкаў (52%).
Акрамя таго, амаль цалкам прышчэпкамі ад каронавіруса ахапілі людзей, якія пражываюць у стацыянарных установах сацабслугоўвання - каля 92%.
"Тэмпы вакцынацыі работнікаў сістэмы адукацыі наросцяць, каб забяспечыць штотыднёвы прырост прышчэпленых не менш чым на 10% у кожнай установе. Што тычыцца іншых гараджан, на прышчэпку ўжо запісаліся больш за 100 тысяч чалавек", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў старанна кантраляваць гэтыя спісы, каб размеркаваць вакцыну па паліклініках прапарцыйна ўсім жадаючым правакцынавацца.
У Мінску зараз адзначаецца зніжэнне ўзроўню захворвання каронавірусам у параўнанні з папярэднім тыднем. Але ў святы ў горадзе збіраюцца ўзмацніць кантроль за захаваннем супрацькаронавірусных мер. Асабліва - у грамадскім транспарце, маршрутках і таксі.
Акрамя таго, максімальную пільнасць праявяць у дачыненні да культурна-відовішчных аб'ектаў. Ва ўмовах, калі жыхары засумавалі па культурных мерапрыемствах, важна не дапусціць, каб там парушаліся патрабаванні эпідбяспекі", - папярэджвае Мінгарвыканкам.
Цяпер у рэспубліцы праходзіць вакцынацыя ад каронавіруса трыма прэпаратамі - расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскай Sinopharm. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя ў краіне на вакцынацыю запісаліся больш за 400 тысяч чалавек.
Першы ўкол вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш за 296 тысяч чалавек, а больш за 137 тысяч цалкам вакцынаваліся.
Плануецца, што ў бліжэйшыя два гады ў краіне пройдзе чатыры этапы вакцынацыі, ахапіць мяркуецца не менш за 60% насельніцтва - столькі неабходна для стварэння так званага калектыўнага імунітэту.
Прышчэпленым беларусам будуць выдаваць сертыфікат аб пройдзенай вакцынацыі - дакумент можа спатрэбіцца пры паездцы за мяжу. За атрыманне сертыфіката прыйдзецца заплаціць.