03:14 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
43 0 0

Спіс дзяржаў, пры ўездзе з якіх на тэрыторыю Беларусі, неабходна выканаць 10-дзённы каранцін скараціўся.

МІНСК 7 тра -Sputnik. Падарожнікі, якія прыбылі з Албаніі, Вялікабрытаніі, Мальты і Фінляндыі больш не абавязаны пасля прыбыцця выконваць рэжым самаізаляцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага медыцынскага ведамства.

Адразу чатыры дзяржавы выключаны з пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Раней ён уключаў звыш 100 дзяржаў свету, па прыбыцці з якіх турысты абавязаны былі захоўваць каранцінныя меры ў Беларусі.

Разам з тым, абнавіўся беларускі спіс "чырвонай зоны". Цяпер пры ўездзе ў Беларусь абмежаванні ў перамяшчэнні ускладзены на грамадзян, якія прыехалі са Шры-Ланкі і Манголіі. Пры перасячэнні мяжы Беларусі, яны абавязаны прад'явіць даведкі аб адмоўным аналізе на каронавірусную інфекцыю (на англійскай, рускай ці беларускай мовах), а пасля - адправіцца на 10-дзённую самаізаляцыю.

Таксама ў Беларусі вызначаны асобы, на якіх патрабаванні выконваць каранцін не распаўсюджваюцца. Так, бесперашкодны ўезд гарантаваны кіраўнікам і членам афіцыйных дэлегацый, транзітным пасажырам, якія могуць пацвердзіць выезд у тэрмін не больш за адзін дзень. Таксама выконваць дадатковыя абмежавальныя меры не абавязкова тым, хто вярнуўся са службовай камандзіроўкі, і спецыялістам, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў і тканак для трансплантацыі.

Чытайце таксама:

Тэги:
каранцін, Беларусь, дзяржава, самаізаляцыя, краіна

Галоўныя тэмы