07:48 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2021 (17)
28 0 0

Маршруты сталічных аўтобусаў зменяцца ў сувязі з правядзеннем урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да Манумента Перамогі, падчас гала-канцэрта на плошчы Перамогі і святочнага феерверка.

МІНСК, 7 тра - Sputnik. У нядзелю ў сувязі са святкаваннем Дня Перамогі ў Мінску зменяцца маршруты некалькіх аўтобусаў, а таксама графік работы метро. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама.

Будзе павялічана колькасць транспарту:

  • На аўтобусным маршруце № 1 - з 10:00 да 21:30
  • На аўтобусным маршруце № 100 - з 13:00 да 17:00
  • На трамвайным маршруце № 6 - з 10:00 да 21:30.

Метро таксама будзе хадзіць часцей: інтэрвал руху цягнікоў на першай і другой лініях метрапалітэна з 20:00 да 24:00 складзе 5 хвілін. Праца новай галіны метро будзе ажыццяўляцца па графіку выхаднога дня.

З 08:00 да 13.00 і з 17:00 да 24:00 станцыя "Плошча Перамогі" з боку плошчы будзе зачынена для ўваходу і выхаду.

Змены ў маршрутах руху сталічнага транспарту

З 08:00 да 13.00 і з 17:00 да 24:00 аўтобусы № 18, 26, 26А будуць рухацца па прасп. Машэрава, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайская ў абодвух напрамках, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

з 09:00 да 13:00 і з 17:00 да 24:00:

  • аўтобусы № 100, 115Э, 1064-ТК, 1076-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1280-ТК, 1547-СК будуць рухацца па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках;
  • аўтобус № 115Э не будзе здзяйсняць прыпынкі на прамежкавых пунктах;
  • аўтобус № 1318-ТК паедзе па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Куйбышава, прасп. Машэрава ў прамым напрамку і па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Свярдлова, пр. Незалежнасці ў зваротным;
  • аўтобусы № 300Э, 1400-ТК ад АВ "Цэнтральны" будуць рухацца па вул. Бабруйскай, вул. Свярдлова, вул. Маякоўскага, вул. Аранскай, Партызанскім праспекце, вул. Ванеева, вул. Ваўпшасава, вул. Радыяльнай, вул. Філімонава, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах у абодвух напрамках;
  • аўтобус № 1119-ТК адправіцца па пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Багдановіча, вул. Няміга, пр. Пераможцаў у прамым напрамку і па пр. Пераможцаў, вул. Няміга, вул. Багдановіча, пр. Машэрава, вул. Чырвонай, пр. Незалежнасці ў зваротным напрамку;
  • аўтобус № 57 паедзе па вул. Пуліхава, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. К.Цэткін, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Час абмежаванняў руху паказаны арыентыровачна, падкрэслілі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2021 (17)
Тэги:
сталіца, феерверк, аўтобус, Транспарт

Галоўныя тэмы