Заканадаўчую функцыю прэзідэнта прапануюць абмежаваць у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПісьмовы набор кіраўніка дзяржавы
Пісьмовы набор кіраўніка дзяржавы - Sputnik Беларусь, 1920, 14.05.2021
Падпісацца
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць чарговае пасяджэнне канстытуцыйнай камісіі, сёння там разглядаюць прапановы ў раздзел аб парламенце.
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Канстытуцыйная камісія прапанавала абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта Беларусі, ён не зможа выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона.
Акрамя гэтага, прапануецца ўвесці забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата ніжняй палаты парламента Беларусі і члена ўрада і замацаваць гэта ў Канстытуцыі.
Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента - Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прысяга дэпутата

У канстытуцыі таксама можа з'явіцца норма аб прынясенні прысягі дэпутатамі.
"Зыходзячы з агульнапрызнанай практыкі замацавання ў канстытуцыях замежных краін прынясення парламентарыямі прысягі перад народам, высокага статусу парламентарыя, прапануецца дапоўніць канстытуцыю палажэннем аб прынясенні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прысягі на вернасць народу з выкладаннем тэксту прысягі", - заявіў кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.
Ён прапанаваў выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона - у мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапануецца.
Акрамя таго, Міклашэвіч лічыць неабходным выключыць выданне прэзідэнтам па сваёй ініцыятыве або па прапанове ўрада ў сілу адмысловай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закона.

Што з бюджэтам

Міклашэвіч таксама агучыў прапановы па працэдуры прыняцця праектаў законаў аб бюджэце.
Склад Канстытуцыйнай камісіі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2021
Інфаграфіка
Канстытуцыйная камісія і яе склад
Для больш поўнага замацавання на канстытуцыйным узроўні адной з найважнейшых функцый парламента - прыняцця і змены бюджэтаў, ён прапанаваў уключыць у артыкул 97 Канстытуцыі наступнае: "Палата прадстаўнікоў прымае законы аб рэспубліканскім бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы аб яго выкананні. Праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год уносіцца ў Палату прадстаўнікоў урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам не пазней 60 дзён да пачатку фінансавага года".
Як распавёў Sputnik палітолаг Юрый Васкрасенскі, таксама прапануецца павялічыць мінімальны ўзрост для абрання ў ніжнюю палату Парламента - з 21 да 25 гадоў. Стаж пражывання ў канкрэтнай мясцовасці краіны для абрання членам Савета Рэспублікі таксама павялічыць да 10 гадоў (раней было пяць).
Права тлумачэння Канстытуцыі ў ніжняй палаты Парламента прапануецца перадаць Канстытуцыйнаму Суду.
Васкрасенскі растлумачыў, што гэтыя нормы падтрымала большасць членаў Канстытуцыйнай камісіі, аднак фінальная версія Асноўнага закона будзе прадстаўленая не пазней за жнівень 2021 года.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0