17:53 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

У панядзелак, 17 траўня, на рамонт закрываецца выхад са станцыі "Фрунзенская" у бок кінатэатра "Беларусь". Завяршыць абяцаюць да 1 чэрвеня

МІНСК, 17 тра - Sputnik. З 17 траўня па 1 чэрвеня будзе цалкам зачынены выхад № 1-2 станцыі "Фрунзенская", паведамілі ў сталічным метрапалітэне.

Там прынеслі прабачэнне пасажырам за часовыя нязручнасці.

Зрэшты, сур'ёзных праблем з выхадам да кінатэатра "Беларусь" паўстаць не павінна. Запрашальных пляцовак (невялікі ўчастак перад лесвічным маршам, які вядзе да ўваходу на станцыю - Sputnik) дзве. Закрыюць тую, што вядзе да вул. Мельнікайтэ (№ 1-2), скарыстацца можна будзе выхадам уздоўж вул. Раманаўская слабада (№ 1-1).

Схема выходов со станции метро Фрунзенская
© Photo : Минский метрополитен
Схема выхадаў са станцыі метро "Фрунзенская"

Мінскі метрапалітэн пастаянна абнаўляе лесвічныя маршы на выхадах са станцый. Як правіла, рамонт актывізуецца з надыходам цёплага надвор'я. Работы задумваюцца так, каб захаваць магчымасць траплення да тых ці іншых аб'ектаў.

Галоўныя тэмы