https://bel.sputnik.by/20210519/Drugaya-partyya-ktayskay-vaktsyny-ad-COVID-prybyla--Belarus-1047657767.html
Другая партыя кітайскай вакцыны ад COVID прыбыла ў Беларусь
Другая партыя кітайскай вакцыны ад COVID прыбыла ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Кітай бязвыплатна прадаставіў 300 тысяч доз вакцыны, атрымаць двухкампанентную прышчэпку змогуць 150 тысяч беларусаў. 19.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-19T08:55+0300
2021-05-19T08:55+0300
2021-05-18T17:15+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/12/1047656334_0:0:1275:720_1920x0_80_0_0_859b7209a5fe5835a63c1eb94ab7b8d7.jpg
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з гуманітарнай дапамогай ад Кітая прызямліўся на аэрадроме Мачулішчы.Вакцыну распрацавала кітайская кампанія China National Biotec Group. Гэта падраздзяленне найбуйнейшай фармкарпарацыі Sinopharm. У лютым Кітай перадаў Беларусі 100 тысяч доз гэтай вакцыны, сёння прыбылі яшчэ 300 тысяч доз.У Кітаі, паводле слоў пасла КНР у Беларусі Се Сяоюна, вакцынаваны ўжо каля 400 млн. чалавек. Пасол падкрэсліў сімвалічны момант: менавіта з аэрадрома Мачулішчы ў Кітай адправілася беларуская гуманітарная дапамога ў самым пачатку пандэміі. Беларусь першай у свеце адгукнулася на сітуацыю з каронавірусам ў Кітаі. Паднябесная таксама дапамагала рэспубліцы ў барацьбе з COVID-19."Ваенная авіяцыя заўсёды гатова аказаць усю неабходную дапамогу Міністэрству аховы здароўя ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. У такім рэжыме мы працуем ужо каля года. Гэта ўжо пяты рэйс з гуманітарнай дапамогай, які мы здзяйсняем у Кітайскую Народную Рэспубліку і назад па дастаўцы грузаў медыцынскага прызначэння", - адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Ігар Голуб.Вакцынацыя ў БеларусіУ краіне працягваецца кампанія па масавай вакцынацыі насельніцтва, запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак адразу атрымаць вакцыну не атрымаецца - папярэдняя чарга распісаная на травень, у асобных медустановах на чэрвень.Беларусаў прышчапляюць у асноўным расійскім прэпаратам "Спутник V", але таксама ўжывалі і "ЭпиВакКорону" і кітайскі "Синофарм". Імунітэт ад COVID-19 выпрацоўваецца праз тры тыдні пасля другой прышчэпкі.Нагадаем, вакцына "Спутник V" была зарэгістраваная першай у свеце 11 жніўня 2020 года. Як паведаміў часопіс The Lancet, даследаванні паказалі, што эфектыўнасць прэпарата перавысіла 91%.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210513/San-Maryna---tolk-pachatak-Chamu-generalny-sakratar-AAN-prasovae-Sputnik-V--vdea-1047608075.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/12/1047656334_0:0:1147:720_1920x0_80_0_0_3445b80d4f34a4c4ff3cfbbe0d2b7f98.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае
Другая партыя кітайскай вакцыны ад COVID прыбыла ў Беларусь
Кітай бязвыплатна прадаставіў 300 тысяч доз вакцыны, атрымаць двухкампанентную прышчэпку змогуць 150 тысяч беларусаў.
МІНСК, 19 тра - Sputnik. Ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з гуманітарнай дапамогай ад Кітая прызямліўся на аэрадроме Мачулішчы.
Вакцыну распрацавала кітайская кампанія China National Biotec Group. Гэта падраздзяленне найбуйнейшай фармкарпарацыі Sinopharm. У лютым Кітай перадаў Беларусі 100 тысяч доз гэтай вакцыны, сёння прыбылі яшчэ 300 тысяч доз.
У Кітаі, паводле слоў пасла КНР у Беларусі Се Сяоюна, вакцынаваны ўжо каля 400 млн. чалавек. Пасол падкрэсліў сімвалічны момант: менавіта з аэрадрома Мачулішчы ў Кітай адправілася беларуская гуманітарная дапамога ў самым пачатку пандэміі. Беларусь першай у свеце адгукнулася на сітуацыю з каронавірусам ў Кітаі. Паднябесная таксама дапамагала рэспубліцы ў барацьбе з COVID-19.
"Ваенная авіяцыя заўсёды гатова аказаць усю неабходную дапамогу Міністэрству аховы здароўя ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. У такім рэжыме мы працуем ужо каля года. Гэта ўжо пяты рэйс з гуманітарнай дапамогай, які мы здзяйсняем у Кітайскую Народную Рэспубліку і назад па дастаўцы грузаў медыцынскага прызначэння", - адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Ігар Голуб.
У краіне працягваецца кампанія па масавай вакцынацыі насельніцтва, запісацца на прышчэпку можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, аднак адразу атрымаць вакцыну не атрымаецца - папярэдняя чарга распісаная на травень, у асобных медустановах на чэрвень.
Беларусаў прышчапляюць у асноўным расійскім прэпаратам "Спутник V", але таксама ўжывалі і "ЭпиВакКорону" і кітайскі "Синофарм". Імунітэт ад COVID-19 выпрацоўваецца праз тры тыдні пасля другой прышчэпкі.
Нагадаем, вакцына "Спутник V" была зарэгістраваная першай у свеце 11 жніўня 2020 года. Як паведаміў часопіс The Lancet, даследаванні паказалі, што эфектыўнасць прэпарата перавысіла 91%.