https://bel.sputnik.by/20210604/Tsyagnk-Peramog-pryedze--Belarus-11-chervenya-1047803424.html
"Цягнік Перамогі" прыедзе ў Беларусь 11 чэрвеня
"Цягнік Перамогі" прыедзе ў Беларусь 11 чэрвеня
Sputnik Беларусь
Сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 04.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-04T17:25+0300
2021-06-04T17:25+0300
2021-06-04T16:16+0300
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
цягнік
беларусь
праект
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047802264_0:263:3071:2000_1920x0_80_0_0_e470349a412cb5f317eaa6ca938421d7.jpg
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Унікальны мабільны музей "Цягнік Перамогі" прыбудзе ў Беларусь 11 чэрвеня і праедзе па ўсёй Беларусі, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.Тры дні мабільны музей можна будзе наведваць у Мінску, 14-15 чэрвеня яго змогуць убачыць у Оршы, 16-17 чэрвеня - жыхары Віцебска, затым састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для гродзенцаў. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня - у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Удзельнікі гістарычнай рэканструкцыі ў форме часоў Вялікай Айчыннай вайны падчас прыбыцця цягніка
"Цягнік Перамогі" складаецца з 12 вагонаў, 9 - экспазіцыйныя, і адзін з іх прысвечаны подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці - салдатам і камандзірам Чырвонай Арміі, а таксама жанчынам і дзецям - членам сем'яў вайскоўцаў, якія прынялі першы ўдар нямецкіх войскаў на сябе. Сімвалічна, што ў Брэсце "Цягнік Перамогі" апынецца 22 чэрвеня - у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.Інтэрактыўная экспазіцыя гарантуе "эфект прысутнасці". У аснове - трохмерныя панарамы. Маршрут паказвае пераход ад аднаго перыяду да іншага: перадваенныя гады - Вялікая Айчынная - Перамога.Унікальнасці дадае мультымедыйнае суправаджэнне: аб'ёмны гук, тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці (VR), трохмерная камп'ютэрная графіка з мадэлямі ваеннай тэхнікі. Для кожнага эпізоду напісана свая музыка.Абсталяванне ў кабіне машыніста рэтра-цягніка
Упершыню перасоўны музей адправіўся ў шлях з Беларускага вакзала Масквы ў кастрычніку 2020 года. Гісторыка-асветніцкі праект быў створаны ў Расіі ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За час працы яго наведалі ўжо больш за 90 тысяч чалавек. У цяперашнім чэрвені сумесны праект прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пройдзе ў рамках Года народнага адзінства.З-за невялікі прапускной здольнасці і сітуацыяй з каронавірусам наведаць музей змогуць толькі арганізаваныя групы па запрашальных. Іх будуць размяркоўваць у арганізацыях і школах. Плануецца, што ўзбагаціць веды і набрацца эмоцый у Беларусі змогуць звыш 15 тысяч чалавек. Наведвальнікі павінны быць у масках.На сайце праекту поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна анлайн.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047802264_0:116:3071:2047_1920x0_80_0_0_f118c9618e564ee230835dcf514c79b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, цягнік, беларусь, праект, вялікая айчынная вайна
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, цягнік, беларусь, праект, вялікая айчынная вайна
"Цягнік Перамогі" прыедзе ў Беларусь 11 чэрвеня
Сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Унікальны мабільны музей "Цягнік Перамогі" прыбудзе ў Беларусь 11 чэрвеня і праедзе па ўсёй Беларусі, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.
Тры дні мабільны музей можна будзе наведваць у Мінску, 14-15 чэрвеня яго змогуць убачыць у Оршы, 16-17 чэрвеня - жыхары Віцебска, затым састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для гродзенцаў. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня - у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзельнікі гістарычнай рэканструкцыі ў форме часоў Вялікай Айчыннай вайны падчас прыбыцця цягніка
"Цягнік Перамогі" складаецца з 12 вагонаў, 9 - экспазіцыйныя, і адзін з іх прысвечаны подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці - салдатам і камандзірам Чырвонай Арміі, а таксама жанчынам і дзецям - членам сем'яў вайскоўцаў, якія прынялі першы ўдар нямецкіх войскаў на сябе. Сімвалічна, што ў Брэсце "Цягнік Перамогі" апынецца 22 чэрвеня - у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Інтэрактыўная экспазіцыя гарантуе "эфект прысутнасці". У аснове - трохмерныя панарамы. Маршрут паказвае пераход ад аднаго перыяду да іншага: перадваенныя гады - Вялікая Айчынная - Перамога.
Унікальнасці дадае мультымедыйнае суправаджэнне: аб'ёмны гук, тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці (VR), трохмерная камп'ютэрная графіка з мадэлямі ваеннай тэхнікі. Для кожнага эпізоду напісана свая музыка.
Абсталяванне ў кабіне машыніста рэтра-цягніка
Упершыню перасоўны музей адправіўся ў шлях з Беларускага вакзала Масквы ў кастрычніку 2020 года. Гісторыка-асветніцкі праект быў створаны ў Расіі ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За час працы яго наведалі ўжо больш за 90 тысяч чалавек. У цяперашнім чэрвені сумесны праект прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пройдзе ў рамках Года народнага адзінства.
З-за невялікі прапускной здольнасці і сітуацыяй з каронавірусам наведаць музей змогуць толькі арганізаваныя групы па запрашальных. Іх будуць размяркоўваць у арганізацыях і школах. Плануецца, што ўзбагаціць веды і набрацца эмоцый у Беларусі змогуць звыш 15 тысяч чалавек. Наведвальнікі павінны быць у масках.
На сайце праекту поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна анлайн.