02:17 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (116)
15 0 0

Расійскія сродкі масавай інфармацыі раней распаўсюдзілі інфармацыю, што Расія залежыць ад імпарту стэрыльных яек, якія патрэбны, у тым ліку, пры вытворчасці вакцыны ад каронавіруса.

МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Яйкі не выкарыстоўваюцца для вытворчасці расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", заявіў дырэктар НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург.

Раней кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт распавёў, што Расія залежыць ад паставак з-за мяжы стэрыльных курыных яек, якія неабходны для вытворчасці вакцын, у тым ліку, і ад каронавіруса.

Паводле яго інфармацыі, яйкі, якія выкарыстоўваюцца для выпуску вакцын, імпартуюцца, таму што на расійскай тэрыторыі няма фабрык, якія вырабляюць падобную стэрыльную прадукцыю.

У сваю чаргу кіраўнік цэнтра Гамалеі адзначыў, што для вытворчасці прэпарату дадзены прадукт не патрэбны. "Усё робіцца на сінтэтычных асяроддзях", - растлумачыў ён.

Па словах Аляксандра Гінцбурга, НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі не займаецца закупкай яек для вытворчасці вакцын.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (116)
Тэги:
каронавірус, Імпарт, Расія, інфармацыя, яйкі, вакцына "Спутник V", "Спутник V", вакцына, вытворчасць

Галоўныя тэмы