https://bel.sputnik.by/20210619/Drennaya-vada-zabaronena-kupatstsa--pyats-vadamakh-Belarus-1047928348.html
Дрэнная вада: забаронена купацца ў пяці вадаёмах Беларусі
Дрэнная вада: забаронена купацца ў пяці вадаёмах Беларусі
Sputnik Беларусь
На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Многія з іх не адпавядаюць нарматыўным паказчыкам. 19.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-19T16:20+0300
2021-06-19T16:20+0300
2021-06-19T14:58+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
вада
вадаём
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104497/35/1044973552_0:148:1800:1161_1920x0_80_0_0_a791bb0b67b55ae52518c4949bf95e69.jpg
МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Санітарна-эпідэміялагічная служба забараніла купанне ў пяці вадаёмах Беларусі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Як высветлілася, 20 проб не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках, 12 - па мікрабіялагічных паказчыках.Па выніках праверак абмежавана купанне ў зонах адпачынку Брэсцкай вобласці: пляжы "Цэнтральны" правы і левы бераг ракі Мухавец і цэнтральны пляж возера Алтушскае, а таксама на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.На Гомельшчыне пляж на Дняпры ў парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі" ў Жлобіне зачынены для купання, але даступны для заняткаў воднымі відамі спорту.Забаронена купанне і заняткі воднымі відамі спорту на чатырох пляжах ў Магілёве і Магілёўскім раёне: пляж на Грэбенеўскім вадасховішчы Магілёва; гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве; пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва і пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.Між тым забароны на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў уведзены ўжо ў 25 раёнах Беларусі, паведамляе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.Увядзенне падобных забарон - гэта вымушаны крок, каб пазбегнуць пажараў у лясных угоддзях рэспублікі. Па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі абмежаванні на наведванне лясоў аператыўна здымаюцца.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210417/Samyya-prygozhyya-peyzazhy-goda-ad-agentstva-Sputnik-1043536433.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104497/35/1044973552_0:0:1600:1200_1920x0_80_0_0_50f5cd58c47acd6e195db4b5cd4c5013.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, вада, вадаём, беларусь
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, вада, вадаём, беларусь
Дрэнная вада: забаронена купацца ў пяці вадаёмах Беларусі
На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Многія з іх не адпавядаюць нарматыўным паказчыкам.
МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Санітарна-эпідэміялагічная служба забараніла купанне ў пяці вадаёмах Беларусі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Як высветлілася, 20 проб не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках, 12 - па мікрабіялагічных паказчыках.
Па выніках праверак абмежавана купанне ў зонах адпачынку Брэсцкай вобласці: пляжы "Цэнтральны" правы і левы бераг ракі Мухавец і цэнтральны пляж возера Алтушскае, а таксама на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.
На Гомельшчыне пляж на Дняпры ў парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі" ў Жлобіне зачынены для купання, але даступны для заняткаў воднымі відамі спорту.
Забаронена купанне і заняткі воднымі відамі спорту на чатырох пляжах ў Магілёве і Магілёўскім раёне: пляж на Грэбенеўскім вадасховішчы Магілёва; гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве; пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва і пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.
Між тым забароны на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў уведзены ўжо ў 25 раёнах Беларусі, паведамляе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Увядзенне падобных забарон - гэта вымушаны крок, каб пазбегнуць пажараў у лясных угоддзях рэспублікі. Па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі абмежаванні на наведванне лясоў аператыўна здымаюцца.