БАТЭ прадставіў новую форму

© Photo : официальный сайт ФК БАТЭФутбольны клуб БАТЭ прадстаўляе новую ігравую форму
Футбольны клуб БАТЭ прадстаўляе новую ігравую форму - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эксклюзіўны дызайн формы барысаўскага клуба быў распрацаваны ў Іспаніі.

МІНСК, 11 сак — Sputnik. Футбольны клуб БАТЭ прадставіў балельшчыкам новую форму, у якой футбалісты будуць выступаць у гэтым сезоне, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе барысаўскай каманды.

Афіцыйная прэзентацыя ігравой формы прайшла ў Барысаве ў кінатэатры "Кастрычнік". У цэрымоніі прыняў удзел генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрэй Вашкевіч. Ён выказаў упэўненасць, што новая форма будзе не менш паспяховай для каманды, як і леташняя.

Распрацоўшчыкам формы для барысаўскага клуба выступіў брэнд Joma. Па словах генеральнага дырэктара ТАА "Спортэквіп" прадстаўніка кампаніі Joma ў Беларусі Дзмітрыя Ярмоленка, прадстаўнікі БАТЭ спецыяльна ездзілі ў Іспанію, дзе ўзгаднялі эксклюзіўны дызайн формы.

"Мы сумесна з БАТЭ стараемся рабіць нешта новае і незвычайнае ў футбольнай індустрыі Беларусі. Пры вырабе гульнявой формы лепшай каманды рэспублікі на сезон-2015 ужыты самыя сучасныя тэхналогіі: жакардавая тканіна, термапрынтынг, элементы персаналізацыі. Прадстаўнікі барысаўскага клуба ездзілі ў Іспанію, дзе ўзгаднялі эксклюзіўны дызайн. Галаўны офіс Joma вельмі задаволены дасягненнямі ФК БАТЭ і жадае яму дамагчыся яшчэ лепшых вынікаў у будучым!", — адзначыў Ярмоленка.

Пасля афіцыйнай часткі на сцэне ў новай форме з'явіліся ігракі БАТЭ Арцём Сарока, Піліп Младзенавіч і Віталь Радзівонаў. Футбалісты раздавалі аўтографы і фатаграфаваліся з балельшчыкамі.

БАТЭ другі год запар арганізуе афіцыйную прэзентацыю формы свайго тэхнічнага спонсара Joma.

Першая гульня ў сезоне для барысаўскага клуба адбудзецца ў Пінску 14 сакавіка супраць салігорскага "Шахцёра". Каманды сустрэнуцца ў фінале Суперкубка Беларусі па футболе.

Стужка навiн
0