Беларусы прапусцілі зборную Парагвая па футзале ў паўфінал ЧС

© Sputnik / Сергей Неверкевич Матч Беларусь- Парагвай на Чэпіянаце свету па футзале
Матч Беларусь- Парагвай на Чэпіянаце свету па футзале - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зборная Беларусі ў чацвёрты раз не можа пераадолець чвэрцьфінальную стадыю планетарнага першынства па футзале.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Зборная Парагвая абыграла беларускую каманду ў чвэрцьфінале Чэмпіянату свету па футзале — 4: 0.

Беларусы выйшлі ў плэй-оф з другога месца ў групе з шасцю набранымі ачкамі, абыграўшы бразільцаў (2: 1), аўстралійцаў (2: 1) і саступіўшы Уругваю (3: 2). Парагвайцы —  трохразовыя чэмпіёнамі свету ў гэтым спорце (1988, 2003, 2007) і сярэбраныя прызёры мінулага сусветнага першынства, забяспечылі сабе пуцёўку ў 1/4, адолеўшы нарвежцаў (6: 1), бельгійцаў (6: 3) і саступіўшы ў апошняй гульні групавога этапу зборнай Марока (3: 4).

Напярэдадні матчу галоўны трэнер беларускай зборнай, для якой гэты чвэрцьфінал стаў чацвёртым у гісторыі, Сяргей Сафонаў адзначыў, што каманда Парагвая адна з самых моцных у свеце на сённяшні дзень.

 "Гэта сярэбраныя прызёры мінулага Чэмпіянату свету ў Калумбіі. У чвэрцьфінале таго мундыяля мы з імі сустракаліся і згулялі — 3: 2. І той вынік шмат у чым залежаў ад пэўных, мякка кажучы, сімпатый арбітраў таго матчу. Наша зборная мае дастаткова цэласнае ўяўленне аб гэтай зборнай як пра адну з самых моцных каманд свету на сённяшні дзень",- сказаў Сафонаў.

Беларусы на пачатку першага перыяду атакавалі шмат і часта, але клас ігракоў зборнай Парагвая узяў сваё —на шостай хвіліне лік адкрыў Дарыё Эрэра.  У астатні час стартавай 20-хвілінкі каманды прадэманстравалі добрую гульню. Але проста добрай гульні аказалася недастаткова ні беларусам, ні парагвайцам, каб трапіць у вароты адзін аднаго. За паўтары хвіліны да свістка каманда з Лацінскай Амерыкі змагла падвоіць перавагу — Эрэра аформіў дубль.

Праз тры хвіліны пасля пачатку другога перыяду Эвар Салінас практычна забіў інтрыгу ў матчы, зрабіўшы лік 3: 0. Дружына Сафонава старалася пераламаць ход гульні — каманда больш кантралявала мяч, больш наносіла удараў па варотах, больш упэўнена глядзелася ў абароне, а парагвайцы ўжо пачалі гуляць ад рахунку, што іх цалкам задавальняла. Адна з рэдкіх парагвайскі нападаў у на 37-й хвіліне гульні завяршылася голам —  Эроэра забіў свой трэці мяч у вароты Дзмітрыя Кудзі.

Беларуская зборная ў чацвёрты раз не змагла ўвайсці ў ТОП-4 Чэмпіянату свету па футзале. Двойчы яе туды не пусціла каманда Парагвая. У 1/2 лацінаамерыканцы згуляюць з пераможцам пары Аргенціна — Чэхія.

Стужка навiн
0