03:33 01 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Матч Беларусь-ЗША на ЧС па хакеі ў Чэхіі

Сідарэнка: беларусы могуць трапіць у чацвёрку мацнейшых на ЧС

© Sputnik Алексей Куденко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Беларусы аддаюцца гульні з першай і да апошняй хвіліны, чаго не хапае камандзе Расіі, лічыць былы трэнер зборнай.

МІНСК, 9 мая — Sputnik.  Беларускай зборнай, калі яны працягнуць гуляць у тым жа духу, пад сілу ўвайсці ў чацвёрку наймацнейшых па выніках гэтага Чэмпіянату свету, лічыць былы трэнер нацыянальнай зборнай Андрэй Сідарэнка.

Напярэдадні беларуская дружына ў найважным для сябе матчы ўпершыню ў гісторыі атрымала перамогу на зборнай ЗША —  5: 2. Зараз падапечныя Дэйва Л'юіса па выніках чатырох гульняў займаюць першае месца ў групе В з 10 набранымі ачкамі, апярэджваючы ЗША, Расію і Фінляндыю. Беларускай зборнай трэба будзе правесці яшчэ тры матчы-  супраць расіян, фінаў і нарвежцаў.

"Шчыра кажучы, такая гульня беларусаў- прыемны сюрпрыз. У іх прысутнічае камандны дух, яны аддаюцца гульні з першай і да апошняй хвіліны. Я даўно не бачыў такой зборную Беларусі, каманду, якая гуляе на перамогу. Беларусь вельмі добра глядзіцца ў плане арганізацыі гульні", — прыводзіць словы Сідарэнкі "Р-Спорт". Экс-трэнер беларускай зборнай, які ўзначальваў каманду з 1993 па 1996 гады, лічыць, што калі каманда працягне гуляць у тым жа духу, то ў яе ёсць вялікія шанцы ўвайсці ў чацвёрку наймацнейшых па выніках сусветнага хакейнага першынства.

"Цяпер каманду чакаюць вельмі сур'ёзныя сапернікі- Расія, Фінляндыя і Нарвегія, якім таксама вельмі патрэбныя ачкі. Трэба будзе паглядзець, як хлопцы з гэтым справяцца, як яны сябе пакажуць. Ці хопіць ім эмоцый. Бо Белурась зараз гуляе агрэсіўна, энергазатратна. Ці хопіць у іх сіл?",­- задаўся пытаннем экс-трэнер беларусаў.

"У зборнай Беларусі ёсць лідэры, якія гуляюць на каманду. Той жа Аляксей Калюжны, тыя ж браты Касціцыны. Паглядзіце, які яны вялікі аб'ём чарнавой працы робяць! Яны вельмі добра гуляюць наперадзе, але пры гэтым вельмі хутка вяртаюцца назад адпрацоўваць у абароне. Вельмі выдатна дапамагае галкіпер Кевін Лаланд. Ён гуляе вельмі надзейна, упэўнена, надаючы беларусам сіл і ўпэўненасці. Я даўно не бачыў, каб ён так гуляў. На жаль, зборнай Расіі гэтага не хапае", — падкрэсліў Сідарэнка.

Нагадаем, што сёння, 9 мая, адбуцецца матч Беларусь-Расія.

Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Зборная ЗША па хакеі з шайбай, Зборная Расіі па хакеі з шайбай, Зборная Беларусі па хакеі, Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, Андрэй Сідарэнка, Прага, Чэхія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы