Беларусы здолелі ўзяць у матчы з фінамі адно ачко

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкМатч зборных Беларусі і Фінляндыі на ЧС па хакеі-2015 у Чэхіі
Матч зборных Беларусі і Фінляндыі на ЧС па хакеі-2015 у Чэхіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зыход матчу быў вырашаны ў серыі пасляматчавых булітаў - фіны закінулі тры з трох, за беларусаў вызначыўся Сцяпанаў.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Зборная Беларусі саступіла камандзе Фінляндыі —2: 3.

Каманда Беларусі правяла свой шосты мачтаў ў рамках групавога раўнда Чэмпіянату свету па хакеі супраць фінаў на "CEZ Арэне" ў Астраве.Падапечным Дэйва Л'юіса для выхаду ў наступную стадыю турніру неабходна набраць два ачкі ў двух гульнях. Пасля паражэння ад Суомі беларускай дружыне неабходна як мінімум ўзяць яшчэ адзін бал у аўторак у супрацьстаянні са зборнай Нарвегіі.

У першым перыядзе была зафіксавана нулявая нічыя. Праўда, тэмп ўсёй стартавай 20-хвілінку задавала зборная Фінляндыі, больш кантралявала шайбу і перакідала сваіх беларускіх супернікаў — 10: 7. У Беларусі было некалькі момантаў, каб забіць: шайба двойчы трапляла ў каркас брамы Пека Рынэ, акрамя гэтага небяспечная контратака па правым флангу была выканана Андрэем Сцяпанавым. Добрую гульню ў першым перыядзе прадэманстраваў ветэран беларускай зборнай Віталь Коваль, які змяніў на варотах траўмаванага Кевіна Лаланда.

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкматч зборных Беларусі і Фінляндыі
Матч сборных Беларуси и Финляндии на Чемпионате мира по хоккею в Чехию  - Sputnik Беларусь
матч зборных Беларусі і Фінляндыі

У другім перыядзе беларусы таксама не змаглі размачыць "сухога" Рынэ (зборная Фінляндыі адзіная каманда ў свеце з 1939 года, якая не прапусціла ніводнай шайбы чатыры матчы запар). У цэлым характар гульні не змяніўся — да сярэдзіны перыяду беларуская каманда змагла здзейсніць толькі адзін кідок па варотах фінаў (29-я хвіліна — Андрэй Стась), тыя, у сваю чаргу, працягвалі навязваць сапернікам сваю гульню. Лік у перыядзе не быў адкрыты шмат у чым дзякуючы бліскучай гульні Коваля.

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкПетры Канціола і Леанід Камароў змагаюцца з Алегам Явенка за шайбу
Матч сборных Беларуси и Финляндии на Чемпионате мира по хоккею в Чехию  - Sputnik Беларусь
Петры Канціола і Леанід Камароў змагаюцца з Алегам Явенка за шайбу

Сярэбраныя прызёры леташняга Чэмпіянату свету ніколькі не паменшылі націск у трэцім перыядзе. Першы рэальны шанец павесці ў ліку беларусы атрымалі на 44-й хвіліне — Артур Гаўрусеў выдатна прайшоў па правым флангу, зайшоў за вароты і аддаў пас на Аляксея Калюжнага. Капітан зборнай з першага разу не змог трапіць па шайбе і адправіць яе ў пусты левы ад Рынэ кут, здзейсніць другую спробу яму перашкодзіў абаронца.

Праз дзве хвіліны беларусы зноў стварылі сенсацыю на гэтым Чэмпіянаце — Яўген Кавыршын перапыніў рэкордную сухую серыю Суомі, акрамя гэтага зборная ўпершыню змагла забіць фінам за апошнія тры праведзеныя паміж імі сустрэчы. Ігрок чарапавецкай "Северсталі" адкрыў лік неверагодным кідком у далёкі кут, даслаўшы шайбу над правым плячом Рынэ, асыставаў яму Сцяпанаў.

Падвоіць сваю перавагу беларусы маглі, пачынаючы з 48-й хвіліны: спачатку быў выдалены Туому Рууту, следам за ім праз 30 секунд у бокс для штрафнікоў адправіўся Аляксандр Баркоў. У фармаце пяць на тры беларусы "націснулі" на вароты Рынэ, тройчы меў шанец вывесці зборную наперад Гаўрусеў, але так зрабіць гэтага не змог — фантастычна гуляў варатар. Пасля таго, як склады зраўняліся, фіны абрынулі на вароты Коваля ўсю моц сваіх нападаў. Прабіць беларуса ўсё ж удалося на 52-й хвіліне пасля парушэння колькаснага складу падапечнымі Л'юіса — Ёнас Данскі з ходу пасля перадачы Эса Ліндэля зрабіў лік 1: 1.

Менш чым праз хвіліну лічбы на табло "CEZ Арэны" зноў змяніліся — 2: 1 на карысць Суомі. Топі Яакола кідаў па варотах, але шайба пайшла міма і, адскочыўшы ад борта, трапіла на клюшку Тэему Хартыкайнена. За 31 секунду да канца асноўнага часу Калюжны стварыў цуд, перавёўшы гульню ў авертайм — 2: 2. Капітан зборнай здзейсніў кідок з сярэдняй дыстанцыі прама у дзевятку пасля перадачы Сяргея Касціцына.

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкБеларусы зрабілі лік 2:2
Игроки сборной Беларуси радуются забитой шайбе  - Sputnik Беларусь
Беларусы зрабілі лік 2:2

Авертайм у гэтым напружаным паядынку пераможцу не выявіў. Зыход сустрэчы быў вырашаны ў серыі пасляматчавых булітаў — 2: 3 на карысць зборнай Фінляндыі. Беларусы забілі ўсяго адну шайбу (Сцяпанаў), фіны — тры.

Стужка навiн
0