18:23 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
100 0 0

У Следчы камітэт матэрыялы праверкі ў дачыненні да лекара не накіроўваліся, адзначаюць у клубе.

 МІНСК, 21 жні — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" абверг інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненні да ўрача клуба, а таксама адхіленні ад працы следчага, які займаўся расследаваннем гэтай справы.

Напярэдадні ў расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што следчы, які праводзіў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўрача "зуброў", адхілены ад працы. Супрацоўнік "Дынама" нібыта падазраваўся ў падробцы табеля працоўнага часу, у выніку чаго быў нанесены ўрон дзяржаве на суму 150 мільёнаў рублёў.

Таксама паведамлялася, што справа ўжо закрыта.

"20 жніўня 2015-га на інтэрнэт-партале "Спорт-Экспресс" была размешчана інфармацыйная нататка "Следчы, які займаўся крымінальнай справай лекара мінскага "Дынама", адхілены ад працы". Выкладзеныя ў ёй факты не адпавядаюць рэчаіснасці", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве "Дынама-Мінск".

У клубе таксама патлумачылі, што ў дачыненні да лекара Лабковіча Б.А. упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама сапраўды праводзілася праверка. Аднак па матэрыялах праверкі ўстаноўлена, што яго дзеянні не ўтвараюць складаў злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам і Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

"У сувязі з гэтым 16 ліпеня года было прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Лабковіча Б.А. Дадзенае працэсуальнае рашэнне вышэйстаячым наглядным органам ня адменена і прызнана правамерным. У Следчы Камітэт Рэспублікі Беларусь матэрыялы праверкі не накіроўваліся", — рэзюмавалі ў прэс-службе "Дынама".

Зараз выстаўлены абвінавачанні двум топ-менеджэрам "Дынама-Мінск" — Уладзіміру Беражкову і Максіму Субботкіну.

У СК адзначаюць, што ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ "Хакейны клуб "Дынама-Мінск" завялі крымінальныя справы па прыкметах складаў злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса — у дачыненні да Субботкина і ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) — у дачыненні да Беражкова.

У прыватнасці, апошні на працягу года прысвоіў не менш аднаго мільярда рублёў.

Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Хакей, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, ХК Дынама (Мінск), Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы