14:10 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Игроки БАТЭ радуются забитому голу

Барселона збірае чаргу, яшчэ не прыляцеўшы ў Мінск

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
48 0 0

Першы чалавек заняў чаргу ля касаў Ticketpro яшчэ вечарам у нядзелю.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Фанаты ўжо пачалі займаць чаргу ля касаў Ticketpro, дзе сёння паступяць у продаж дадатковыя квіткі на футбольны матч БАТЭ — "Барселона", паведамляе інтэрнэт-рэсурс Tribuna.

Пра тое, што ў продаж паступяць 300 квіткоў на гульню, у нядзелю паведамілі ў прэс-службе барысаўскага клуба.

"Першы заўзятар прыехаў да офіса яшчэ ўчора ў раёне 21:00", — гаворыцца ў паведамленні. Паводле інфармацыі партала, ля кас ўжо сабралася значная чарга.

Рэалізацыя білетаў пачнецца а пятнаццатай гадзіне, будуць прадавацца квіткі трэцяй цэнавай катэгорыі (па 200 тысяч рублёў). У касах будзе дзейнічаць абмежаванне — адзін фанат зможа набыць толькі адзін білет.

Тэги:
ФК Барселона, ФК "БАТЭ", Іспанія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы