23:18 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Вікторыя Азаранка

Азаранка стала 14-й па папулярнасці тэнісісткай свету

© REUTERS/ Jerry Lai
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

У сусветным рэйтынгу спартсменка па-ранейшаму знаходзіцца на 22-м радку.

МІНСК, 28 ліс —  Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала 14-й па папулярнасці ў рэйтынгу папулярнасці WTA, паведамляецца на сайце арганізацыі.

На першым месцы апынулася румынка Сымона Халеп, на другім — амерыканка Серэна Уільямс, на трэцім — расіянка Марыя Шарапава.

У дзясятку таксама ўвайшлі Агнешка Радваньска (Польшча), Эжэн Бушар (Канада), Ана Іванавіч (Сербія), Каралін Вазняцкі (Данія), Гарбін Мугуруса (Іспанія), Петра Квітава (Чэхія) і Вінус Вільямс (ЗША).

У сусветным рэйтынгу беларуска па-ранейшаму знаходзіцца на 22-радку, лідзіруе старэйшая Уільямс, на другой пазіцыі — Халеп, на трэцяй — Мугуруса.

Тэги:
Стыль жыцця, Тэніс, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Жыццё знакамітых людзей, Вікторыя Азаранка, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы