06:45 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Грыфоны святкуюць перамогу

"Грыфоны" разам з Мікалаем Лукашэнка разграміў пружанскі "Мухавец"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Сын беларускага прэзідэнта стаў адным з лепшых снайпераў матчу, на яго рахунку 11 дакладных кідкоў, у паядынку напярэдадні – шэсць.

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Хакейная каманда Цэнтральнага раёна Мінска "Грыфоны", за якую адыгрывае сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалай, атрымала перамогу ў матчы супраць пружанскага "Мухаўца" (Брэсцкая вобласць) — 24: 1, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У аўторак на "Чыжоўка-Арэне" прайшоў чарговы паядынак фінальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта ў малодшай узроставай групе.

Першы перыяд (15 хвілін) завяршыўся з лікам 8: 0 на карысьць гаспадароў. Сын кіраўніка краіны вызначыўся двума забітымі шайбамі і адной выніковай перадачай. У другім гульнявым адрэзку "Грыфоны" прапусцілі шайбу, але на агульным настроі гэта ніяк не адбілася — мінчукі працягнулі "знішчаць" сапернікаў. Другая траціна завяршылася з лікам 9: 1, на рахунку Мікалая Лукашэнкі пяць кідкоў у браму.

У заключным перыядзе гульня ў адны вароты працягнулася, выніковы лік сустрэчы — 24: 1. Мікалай Лукашэнка забіў 11 шайб.

Такім чынам, "Грыфоны" пасля сённяшняй вікторыі размясціліся на першым месцы ў групе А вышэйшага дывізіёна:

  • "Грыфоны" — 6 ачкоў;
  • "Спадчына" — 3;
  • "Шахцёр" — 0;
  • "Мухавец" — 0.

У фінале спаборніцтваў, які адбудзецца 17 сакавіка, лепшая каманда квартэта А пазмагаецца з лепшай дружынай групы В ("Беркут" (Фрунзенскі раён Мінска), "Вымпел" (Гомель), "Міраж" (Горкі), "Ястрабы" (Гродна).

Напярэдадні ў матчы-адкрыцці турніру мінчане разграмілі салігорскі "Шахцёр" — 16: 0.

Для хакеістаў з Пружанаў гэта другое паражэнне запар: у панядзелак віцебская "Спадчына" ўзяла верх з лікам 12: 0.

 

 

Тэги:
Хакей, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы