02:02 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Расійскі атлет Сяргей Кірдзяпкін

Расійскіх хадакоў пазбавілі медалёў Алімпіяды-2012

© Sputnik/ Нина Зотина
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Дыскваліфікацыя вынікаў атлетаў ніяк не звязана з цяперашнім допінгавым скандалам вакол забароненага мельдонія, таму рашэнне CAS не стала нечаканасцю для саміх спартсменаў і чыноўнікаў.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Расійскія атлеты пазбаўленыя медалёў Алімпійскіх гульняў-2012 рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) у Лазане, паведамляецца на сайце арганізацыі.

У чацвер стала вядома, што па рашэнні CAS ад 24 сакавіка каманда расійскіх лёгкаатлетаў пазбаўленая двух медалёў Алімпіяды ў Лондане: "золата" Сяргея Кірдзяпкіна ў спартыўнай хадзе на 50 кіламетраў і "срэбра" Вольгі Каніськінай ў спартыўнай хадзе на 20 кіламетраў. Таксама ў расіян адабрана два медалі з чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы 2011 года ў Тэгу: Сяргея Бакуліна пазбавілі "золата" за перамогу на дыстанцыі 50 кіламетраў, а бягунью Юлію Зарыпаву — за перамогу ў сціпль-чэзе.

"Гэта гісторыя ўжо мінулага года, закрытая гісторыя", — пракаментаваў вердыкт CAS міністр спорту РФ Віталь Мутко.

Рашэнне было прынята пасля заключных слуханняў па справе, якія прайшлі ў лютым. Расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) 20 студзеня 2015 года абвясціла аб дыскваліфікацыі на розныя тэрміны і аб ануляванні вынікаў у перыяд з 2009 па 2012 год за допінг Каніськінай, Кірдзяпкіна, Валерыя Борчына, Бакуліна, сярэбранага прызёра чэмпіянату свету Уладзіміра Канайкіна.

Дыскваліфікацыя на тры гады і два месяцы Каніськінай і Кірдзяпкіна адлічваецца з 15 кастрычніка 2012 года, Бакуліна — з 24 снежня 2012 года, Канайкіна — з 17 снежня 2012 года пажыццёва. Васьмігадовая дыскваліфікацыя Борчына адлічваецца з 15 кастрычніка 2012 года. Пры гэтым Кірдзяпкін не быў пазбаўлены алімпійскай узнагароды. IAAF не пагадзілася з выбарчым скасаванне вынікаў гэтых спартсменаў і падала апеляцыю ў CAS. У чацвер CAS вынес свой вердыкт. Такім чынам, чэмпіёнам Гульняў у Лондане стане аўстраліец Джарэд Талент.

Тэги:
Допінг, Спартыўны арбітражны суд, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы