16:39 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Вярхоўная жрыца запальвае Алімпіскі агонь з дапамогай парабалічнага люстэрка, якое факусуе сонечныя промні

Алімпійскі агонь запалены ў Старажытнай Алімпіі

© REUTERS Yannis Behrakis
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
У чаканні Алімпіяды (6)
2310

Першым панясе паходню чэмпіён свету 2015 гады па спартыўнай гімнастыцы 25-гадовы грэцкі спартсмен Элефтэрыёс Пятруніас.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Цырымонія запальвання агню XXXI летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць сёлета ў Рыа-дэ-Жанейра, адбылася ў Старажытнай Алімпіі.

Пасля рытуалу ў старажытнагрэчаскай святыні — храме Геры — пачнецца эстафета алімпійскага агню, якая ў першыя дні пройдзе па тэрыторыі Грэцыі, а 27 красавіка фармальна будзе перададзена дэлегацыі аргкамітэта Рыа-2016.

Па традыцыі пачынае эстафету грэцкі спартовец. Гэтым разам першым панясе паходню чэмпіён свету 2015 гада па спартыўнай гімнастыцы 25-гадовы Элефтэрыёс Петруніас. Пасля свайго этапа эстафеты ён каля помніка заснавальніку сучаснага алімпійскага руху барону П'еру дэ Кубертену перадасць алімпійскі агонь бразільцу — двухразоваму алімпійскаму чэмпіёну па валейболу Джавані Гавіа. У Грэцыі агонь пранясе і адзін з бежанцаў, прадстаўнік дзесяткаў тысяч з тых, хто чакае ў краіне вырашэння свайго лёсу.

У Бразіліі эстафета пачнецца 3 мая ў сталіцы краіны Бразіліа. Паходню па тэрыторыі краіны-гаспадыні Гульняў пранясуць 12 тысяч чалавек. Завершыцца эстафета ў Рыа-дэ-Жанейра 25 красавіка, у дзень адкрыцця Алімпіяды, на стадыёне Маракана. Галоўны сімвал Алімпійскіх гульняў будзе гарэць у чары на стадыёне да заканчэння гульняў 21 жніўня.

Тэмы:
У чаканні Алімпіяды (6)
Тэги:
Спорт, Алімпійскія гульні-2016, Грэцыя, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы