18:27 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

У сераду зборная пасля заключнай трэніроўкі на “Мінск-Арэне” ўскладзе вянкі на плошчы Перамогі і адправіцца ў Санкт-Пецярбург, дзе 6 мая сустрэнецца з камандай Фінляндыі.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Дэйв Л'юіс вызначыўся з выязным складам на Чэмпіянат свету па хакеі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Федэрацыі хакея рэспублікі (ФХРБ).

"Напярэдадні ад'езду на 2016 ІІХФ чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які пройдзе ў Расіі з 6 па 22 мая, Дэйв Л'юіс абвясціў склад каманды для ўдзелу ў сусветным форуме. У спіс увайшлі 25 хакеістаў ",- распавялі ў ФХРБ.

Так, абараняць колеры зборнай на ЧС будуць:

Брамнікі: Віталь Коваль ("Вэстэрос", Швецыя), Дзмітрый Мільчакоў, Кевін Лаланд (абодва —  "Дынама-Мінск", КХЛ).

Абаронцы: Мікіта Усціненка, Ілля Шынкевіч, Яўген Лісавец (усе — "Дынама-Мінск", КХЛ), Дзмітрый Корабаў ("Спартак", Масква, КХЛ), Крысціян Хенкель, Раман Дзюкаў (абодва — "Юнацтва-Мінск" экстралігі АЧБ), Алег Евенка ("Лэйк Эры Монстэрс"), Кірыл Гатавец ("Рокфард").

Нападаючыя: Сяргей Дрозд, Мікіта Камароў, Аляксей Калюжны, Чарльз Лінгле, Андрэй Сцяпанаў, Аляксандр Паўлавіч, Артур Гаўрусеў (усе — "Дынама-Мінск", КХЛ), Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась (абодва — "Нафтахімік", Ніжнякамск, КХЛ), Сяргей Касціцын ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, КХЛ), Андрэй Касціцын ("Сочы", КХЛ), Яўген Кавыршын ("Поўначсталь", Чарапавец, КХЛ), Джэф Плат ("ЦСКА" Масква, КХЛ), Арцём Дзямкоў ("Шахцёр", Салігорск, экстралігі АЧБ).

Першы матч беларусы правядуць ужо ў пятніцу, 6 мая, супраць зборнай Фінляндыі на лёдзе спартыўнага комплексу "Юбілейны" ў Санкт-Пецярбургу. Гульня пачнецца ў 20:15 па беларускім часе. Падапечныя Л'юіса выступаюць у групе В разам з хакейнымі дружынамі Канады, Фінляндыі, ЗША, Славакіі, Францыі, Германіі і Венгрыі.

У групу А ўвайшлі гаспадары турніру расіяне, а таксама каманды Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана.

Расклад гульняў зборнай Беларусі:

 

  • 06.05 Фінляндыя — Беларусь (20:15)
  • 07.05 Беларусь — ЗША (20:15)
  • 09.05 Беларусь — Канада (16:15)
  • 11.05 Славакія — Беларусь (16:15)
  • 13.05 Германія — Беларусь (20:15)
  • 14.05 Венгрыя — Беларусь (16:15)
  • 17.05 Беларусь — Францыя (16:15)

 

Тэги:
Хакей, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Расія

Галоўныя тэмы