21:52 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Беларуска завяршыла сваё выступленне на Гульнях-2016, раней Амялюсік заняла 13-е месца ў групавой шашэйнай гонцы.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік заняла 11-е месца ў шашэйнай гонцы з раздзельным стартам на алімпійскім турніры ў Рыа-дэ-Жанейра.

У сераду быў разыграны чарговы камплект узнагарод АГ — на старт у шашэйнай індывідуальнай велагонцы з раздзельным стартам выйшлі жанчыны. Перамогу святкавала амерыканка Крысцін Армстронг, якая пераадолела дыстанцыю працягласцю 29,7 кіламетра за 44 хвіліны 26,42 секунды. Дарэчы, прадстаўніца ЗША 11 жніўня адсвяткуе свой 43-ы дзень нараджэння, а цяперашняя перамога для яе трэцяя ў кар'еры ў гэтай дысцыпліне.

Другой на п'едэстал паднялася расіянка Вольга Забелінская. На фінішы яна паказала час 44 хвіліны 31,97 секунды. Гэты медаль стаў 13-ым для зборнай Расіі на Гульнях-2016.

Бронза дасталася нідэрландскай спартсменцы Ганне ван дэр Брэга (44 хвіліны 37,80 секунды).

Усяго ў гонцы ўдзел прынялі 25 велагоншчыцы.

Беларуска Алена Амялюсік з вынікам 46 хвілін 5,73 секунды заняла 11-е месца. Прадстаўніца Беларусі завяршыла выступленне на Гульнях у Бразіліі. Раней яна паказала 13-ы вынік у групавы шашэйнай гонцы на 138 кіламетраў.

Тэги:
Алімпійскія гульні-2016, Бразілія

Галоўныя тэмы