21:34 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
1910

Беларускія заўзятары пачынаюць біць трывогу, што зборная не прывязе ні аднаго медаля з Рыа, але куранят па восені лічаць.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Больш за ўсё медалёў беларускія атлеты заваявалі на Алімпійскіх гульнях-2008 у Пекіне, горшы вынік спартсмены паказалі чатыры гады таму.

Алімпіяда-2016 у Рыа-дэ-Жанейра прэтэндуе на самую безвыніковую для Беларусі ў сучаснай гісторыі краіны. За шэсць дзён спаборніцтваў было разыграна амаль 118 камплектаў узнагарод, і беларусы не змаглі заваяваць ні аднаго медаля. Бліжэй за ўсіх да п'едэстала быў тэнісіст Уладзімір Самсонаў (чацвёртае месца ў турніры па настольным тэнісе), у топ-10 сваіх відаў спорту ўвайшлі стралак Ілля Чаргейка і цяжкаатлетка Дар'я Пачобут. Не апраўдаліся медальныя надзеі, ускладзеныя на велагоншчыкаў Васіля Кірыенка і Алену Амялюсік, плыўцоў Аляксандру Герасіменю і Яўгена Цуркіна, а таксама баскетбалістак.

Разам з тым, горшы вынік на Гульнях беларусы паказалі чатыры гады таму ў Лондане. Тады зборная прывезла дадому 12 узнагарод (2 залатыя, 5 сярэбраных і 5 бронзавых медалёў), заняўшы 22 месца ў медальным заліку. Дарэчы, першы медаль на тых АГ беларусы заваявалі на пяты дзень — трэцяе месца цяжкаатлеткі Марыны Шкерманковай. Узнагарод магло быць і больш, калі б не інцыдэнт з Надзеяй Астапчук, якую пазбавілі золата на наступны дзень пасля заканчэння Гульняў праз станоўчы допінг-тэст.

Самы "ўраджайны" год для Беларусі выдаўся восем гадоў таму ў Пекіне: чатыры залатыя, пяць сярэбраных і дзевяць бронзавых медалёў далі магчымасць беларускім атлетам заняць 15 месца ў агульным заліку.

На Алімпіядзе-2004 у Афінах Беларусь узяла 13 медалёў (2, 5, 6), у Сіднэі — 17 узнагарод (3, 3, 11), у Атланце ў 1996 годзе беларусы 15 разоў падымаліся на п'едэстал (1, 6, 8).

Дарэчы, толькі два спартсмены з цяперашняга складу беларускай зборнай прымалі ўдзел ва ўсіх вышэйпералічаных Алімпіядах — тэнісіст Уладзімір Самсонаў і вяслярка Кацярына Карстэн. Апошняя двойчы станавілася чэмпіёнкай Гульняў у 1996 і 2000-х гадах.

Тэмы:
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
Тэги:
Спорт, Алімпійскія гульні-2016, Беларусь

Галоўныя тэмы