09:11 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Аліна Талай

Талай абвясціла пра паўзу ў кар'еры пасля няўдачы на Алімпіядзе ў Рыа

© REUTERS/ DAVID GRAY
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Лёгкаатлетка выбачаецца перад сваімі заўзятарамі, што не змагла апраўдаць іх надзеі, і яна шкадуе, што Алімпіяда ў Рыа "засталася няскоранай прыступкай".

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Беларуская бягуння Аліна Талай абвясціла, што бярэ невялікую паўзу ў кар'еры пасля няўдалага выступлення на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

У ноч на чацвер (па мінскім часе) у Рыа адбыліся паўфінальныя забегі на 100 метраў з бар'ерамі. Талай бегла ў першым крузе. На адным з бар'ераў беларуска дапусціла памылку, праз што да фінішу яна прыйшла апошняй (восьмай) з вынікам 13,66 секунды. Выйграла першы паўфінал Брыяна Ролінс з ЗША — 12,47 секунды. Пасля забегу Талай не стала размаўляць з журналістамі, патлумачыўшы, што ёй "цяжка гаварыць".

"Спадзяюся, што мая кар'ера не скончыцца на гэтай мінорнай ноце, але ва ўсякім разе мой сезон скончаны, час узяць тайм-аўт і адпачыць ад насычаных 8 гадоў спаборніцтваў. Дзякуй вам, дарагія сябры, што былі са мной увесь гэты час і падтрымлівалі мяне", —напісала Талай пазней на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле слоў лёгкаатлеткі, ёй будзе цяжка назіраць за фіналам з трыбун.

"Хацелася б папрасіць прабачэння перад усімі заўзятарамі, я спрабавала зрабіць усё магчымае, каб быць у фінале бар'ераў, але, на жаль, маіх намаганняў не хапіла, і Рыа засталося для мяне няскоранай прыступкай", — сказала яна.

Чатыры гады таму ў алімпійскім Лондане Талай таксама не змагла прабіцца ў фінал спаборніцтваў, завяршыўшы выступленне на Гульнях на стадыі 1/2.

Талай у чэрвені гэтага года на міжнародным турніры ў нямецкім Рэгенсбургу ўстанавіла нацыянальны рэкорд — 12,63 секунды.

Тэги:
Алімпійскія гульні-2016, Аліна Талай, Бразілія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы