12:29 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Беларуска ўпэўненая, што срэбра Рыа толькі паклала пачатак яе будучым перамогам – яна яшчэ трохі папрацуе, і ўсё атрымаецца.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Беларуская барчыха (у вагавой катэгорыі да 63 кг) Марыя Мамашук прызналася, што незадаволеная сярэбраным медалём Алімпійскіх гульняў — яна ехала ў Рыа-дэ-Жанейра па золата.

У ноч на пятніцу (па мінскім часе) Мамашук у фінальнай сутычцы саступіла японцы Рысако Кава з лікам 0:6. Гэты медаль стаў шостым у скарбонцы зборнай Беларусі на Гульнях-2016 і першым у гісторыі беларускай жаночай барацьбы.

"Як можна быць задаволенай другім месцам?.. Цешацца звычайна золатам або бронзай — калі выйграваеш апошнюю схватку. А срэбра — ні туды, ні сюды", — прыводзіць словы Мамашук "Прессбол".

Паводле слоў спартсменкі, яна адчувала, што можа заняць першае месца. "Я адчуваю, што магу выйграваць золата. Усе могуць. Ехала сюды па першае месца", ­— удакладніла Мамашук.

Беларусь у неафіцыйным медальным заліку Алімпійскіх гульняў займае 36-е месца — у актыве зборнай шэсць медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя).

Тэги:
Дасягненні, Алімпійскія гульні-2016, Бразілія

Галоўныя тэмы