13:16 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2910

Мамашук, па словах кіраўніка дзяржавы, уварвалася ў эліту сусветнай барацьбы і пацвердзіла свой высокі клас.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў, заваяваны "вольніцай" Марыяй Мамашук, стаў сапраўдным прарывам і першым значным дасягненнем беларускай жаночай барацьбы, гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускай спартсменцы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ноч на пятніцу (па мінскім часе) Мамашук у фінальнай сутычцы саступіла японцы Рысако Кава з лікам 0:6. Гэты медаль стаў шостым у скарбонцы зборнай Беларусі на Гульнях-2016 і першым у гісторыі беларускай жаночай барацьбы.

"Твой медаль — сапраўдны прарыў, першае значнае алімпійскае дасягненне беларускай жаночай барацьбы. Упэўнены, што гэта пачатак вялікага шляху і наперадзе цябе чакае шмат яскравых перамог", — адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт ад усяго сэрца павіншаваў Мамашук з другім месцам на Гульнях-2016. "Сёлета ты рашуча ўварвалася ў эліту сусветнай барацьбы, а самае галоўнае — пацвердзіла свой высокі клас на галоўных гульнях чатырохгоддзя", — гаворыцца ў віншаванні.

Цяперашняе срэбра стала трэцім у скарбонцы зборнай Беларусі на Гульнях-2016. Усяго ж у актыве беларусаў шэсць медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя).

Тэги:
Барацьба, Алімпійскія гульні-2016, Марыя Мамашук, Аляксандр Лукашэнка, Бразілія, Беларусь

Галоўныя тэмы