22:49 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Сцяг на знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі (6)
1310

Спартыўнае ведамства пракаментавала сітуацыю з вынасам беларускай дэлегацыяй расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Андрэй Фомачкін, які нёс на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа сцяг Расіі, з'яўляецца супрацоўнікам Міністэрства спорту і турызму. Ён узначальвае аддзел зімовых відаў спорту ўпраўлення нацыянальных каманд.

Учынак беларуса, які пранёс расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, застаецца самай абмяркоўваемай падзеяй сённяшняга дня. Яму дзякуюць расіяне, ім захапляюцца ў Крамлі і МЗС РФ.

Кіраўніцтва Беларусі заявіла, што падтрымлівае ўчынак Фомачкіна, а былое начальства характарызуе яго як дысцыплінаванага і адказнага чалавека.

"У Міністэрства спорту і турызму паступае вялікая колькасць зваротаў з нагоды эпізоду, звязанага з вынасам беларускай дэлегацыяй расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. У сувязі з гэтым тлумачым, што гэта было рашэнне каманды, выканаў якое супрацоўнік упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін", — гаворыцца ў паведамленні Мінспорту.

Такім чынам беларускія паралімпійцы вырашылі выказаць салідарнасць са сваімі расійскімі калегамі, якіх несправядліва пазбавілі права выступіць на стадыёнах Бразіліі.

"Мы лічым, што спартсмены з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія не пасуюць перад цяжкасцямі, не апускаюць рукі, а паказваюць прыклад стойкасці, цярпення, мужнасці і вялізнага жыццялюбства, вартыя толькі захаплення", — адзначылі ў прэс-службе.

Рашэнне пазбавіць іх права спаборнічаць з наймацнейшымі атлетамі свету, членамі вялікай сям'і паралімпійцаў, выглядае па меншай меры дзіўна, адзначылі ў Мінспорту Беларусі. Менавіта гэтым, на думку прэс-службы, і тлумачыцца ўчынак беларускай дэлегацыі.

Тэмы:
Сцяг на знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі (6)
Тэги:
Паралімпійскія гульні-2016, Андрэй Фомачкін, Бразілія, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы