13:06 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Беларускі плывец Ігар Бокій

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій выйграў бронзу Гульняў-2016 у Рыа

© REUTERS / SERGIO MORAES
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Герой Паралімпіяды-2016 – Ігар Бокій (5)
902

Бронза Рыа-2016 стала першай у паралімпійскай кар'еры беларускага спартсмена, усяго ж Бокій уладальнік дзевяці ўзнагарод Гульняў.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Напярэдадні ў Рыа адбыліся фінальныя заплывы на дыстанцыі 100 метраў брасам у катэгорыі SB13. Прадстаўнік Беларусі паказаў вынік 1 хвіліна 06,71 секунды. Першае месца занялі адразу два атлеты: Аляксей Федына (Украіна) і Фірдавсбек Мусабекаў (Узбекістан) — спартсмены фінішавалі з аднолькавым часам 1 хвіліна 04,94 секунды.

Для 22-гадовага беларуса цяперашні медаль стаў дзявятым на Паралімпіядах: у Лондане-2012 на яго рахунку было пяць залатых і адна сярэбраная ўзнагарода, у Рыа-2016 ён ужо заваяваў два залатыя медалі і адну бронзу.

Такім чынам, у неафіцыйным медальным заліку зборная Беларусі займае 24-е месца — у актыве каманды чатыры ўзнагароды. Безумоўнымі лідэрамі па гэтым паказчыку з'яўляюцца кітайцы, якія заваявалі 92 медалі, з якіх 39 вышэйшай вартасці.

Паралімпіяда-2016 завершыцца 18 верасня.

Тэмы:
Герой Паралімпіяды-2016 – Ігар Бокій (5)
Тэги:
Плаванне, Рэкорды, Паралімпійскія гульні-2016, Ігар Бокій, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

Галоўныя тэмы