07:26 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Беларуская федэрацыя коннага спорту выказвае самыя глыбокія спачуванні сям'і Мікіты Сотскага.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Пахаванне расійскага траеборца Мікіты Сотскага пройдзе 13 верасня на Кузьмалоўскіх могілках (Ленінградская вобласць), паведамілі Sputnik у прэс-службе Федэрацыі коннага спорту Расіі.

Спартовец загінуў 10 верасня ва ўзросце 21 года ў выніку падзення з каня на міжнародных спаборніцтвах па трохбор'і ў Ратамцы.

Паводле слоў відавочцаў трагедыі, вершнік зваліўся з каня падчас праходжання дыстанцыі, жывёла ўпала на яго зверху. Медыкі, якія працавалі на турніры, не змаглі выратаваць яго жыццё.

"Пахаванне Мікіты Сотскага адбудзецца 13 верасня. Адпяванне пройдзе ў царкве Святой Кацярыны а 10:45. Аб 11:45 — пахаванне на Кузьмалоўскіх могілках", — паведамілі ў федэрацыі.

Там дадалі, што арганізаваны збор сродкаў дапамогі сваякам Сотскага.

Мікіта Сотскаў выступаў у спаборніцтвах па трохбор'і з 2008 года, з'яўляўся неаднаразовым пераможцам нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў, у 2015 годзе быў сярэбраным і бронзавым прызёрам першынства Расіі сярод юніёраў. Расследаваннем гібелі маладога спартсмена займаецца Міжнародная федэрацыя коннага спорту.

Тэги:
Конны спорт, Ленінградская вобл, Санкт-Пецяргбург, Расія

Галоўныя тэмы