21:57 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Нашы на Паралімпіядзе (7)
1421

Перамогі рапірыста Андрэя Праневіча і плыўца Уладзіміра Ізотава вывелі Беларусь на 13 радок медальнага заліку Паралімпійскіх гульняў у Рыа.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Беларусь паднялася на 13 радок медальнага заліку Паралімпійскіх гульняў у Рыа: золата ў скарбонку нацыянальнай зборнай паклаў Андрэй Праневіч, які перамог у спаборніцтвах па фехтаванні на рапіры. У фінале спаборніцтваў беларускі шпажыст на калясках 31-гадовы Андрэй Праневіч перамог іракца Аммара Алі.

Таксама плывец Уладзімір Ізотаў стаў лепшым на стометроўцы брасам.

Владимир Изотов завоевал золото Паралимпиады
© Sputnik
Уладзімір Ізотаў заваяваў золата Паралімпіяды

На паралімпійскіх гульнях у Рыа спартсмен палепшыў свой бронзавы вынік Лондана-2012 і стаў першым на дыстанцыі 100 м брасам з новым паралімпійскім рэкордам — ​​1 хвіліна 06,82 секунды. Гэта першае золата 28-гадовага спартсмена на Паралімпіядах. Перш ён заваёўваў бронзу Гульняў-2008 у Пекіне і срэбра Лондана-2012.

Срэбра на Паралімпіядзе-2016 на стаметроўцы атрымаў Дзмітрый Салей з Азербайджана, які раней выступаў за Беларусь, яго вынік на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB 12 — 1 хвіліна 08,80 секунды. Трэцяе месца заняў украінец Дзмітрый Варакса — 1 хвіліна 09,00 секунды.

Золата Уладзіміра Ізотава стала пятым у паралімпійскай скарбонцы беларускай нацыянальнай зборнай і дазволіла перамясціцца на 13-ы радок медальнага заліку.

На летніх Паралімпійскіх гульнях беларуская зборная заваявала 7 узнагарод: пяць медалёў вышэйшай пробы і дзве бронзы.

Тэмы:
Нашы на Паралімпіядзе (7)
Тэги:
Фехтаванне, Плаванне, Паралімпійскія гульні-2016, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія

Галоўныя тэмы