СК РФ: Родчанкаў схіляў спартсменаў да ўжывання допінгу

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкПасяджэнне Незалежнай грамадскай антыдопінгавай камісіі
Пасяджэнне Незалежнай грамадскай антыдопінгавай камісіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шэраг расійскіх атлетаў даў паказанні, што экс-кіраўнік РУСАДА схіляў іх да ўжывання допінгу; следчыя ўпэўненыя, што Родчанкаў узначальваў злачынную групу.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Былы кіраўнік Расійскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) Рыгор Родчанкаў схіляў да ўжывання забароненых прэпаратаў некаторых расійскіх спартсмэнаў, заявіў намеснік старшыні СК РФ Ілля Лазутаў на пасяджэнні Незалежнай грамадскай антыдопінгавай камісіі ў МІА "Россия сегодня".

Амерыканскае выданне New York Times у траўні апублікавала матэрыял з выказваньнямі экс-кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгора Родчанкава, які сцвярджаў, што не менш чым 15 расійскіх спартсмэнаў, што выйгралі медалі на зімовай Алімпіядзе ў Сочы, былі часткай "допінгавай праграмы" Расіі, накіраванай на дамінаванне на хатніх гульнях 2014. Пазней WADA заявіла, што правядзе ўласнае расследаванне па выказваннях Родчанкава. Першая частка дакладу незалежнай камісіі WADA пад кіраўніцтвам Рычарда Макларена была апублікаваная ў ліпені.

"Шэраг спартсменаў далі прамыя паказанні пра тое, што Родчанкаў схіляў іх да ўжывання прэпаратаў <…>, якія пасля былі вызначаныя як допінг", — сказаў Лазутаў, словы якога прыводзіць РІА "Новости".

Разам з тым, прозвішчаў атлетаў ён называць не стаў. У СК РФ лічаць, што гаворка можа ісці аб крымінальных схемах. "Ён цалкам мог распрацаваць і ўзначаліць злачынную групу", — сказаў Лазутаў, выказаўшы здзіўленне, як можна наогул верыць словам Родчанкава.

"Не ўяўляем, як можна верыць сведчанням чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў", — падкрэсліў намеснік кіраўніка СК.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што службовыя асобы, названыя ў дакладзе камісіі як прамыя выканаўцы, будуць часова адхілены ад займаемай пасады да поўнага завяршэння расследавання. Быў падпісаны шэраг загадаў аб адхіленні ўказаных у дакладзе Макларена асоб, у тым ліку намесніка міністра спорту Расіі Юрыя Нагорных і дарадцы міністра спорту па антыдопінгавых пытаннях Наталлі Жэланавай. Таксама была створаная камісія па антыдопінгавым разбору, якая затым атрымала назву Незалежнай грамадскай антыдопінгавай камісіі.

Стужка навiн
0