Этап Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі: у беларусаў два медалі

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкАнтон Кушнір, архіўнае фота
Антон Кушнір, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Золата яшчэ ў суботу заваяваў чэмпіён зімовай Алімпіяды-2014 Антон Кушнір, а ў нядзелю бронзу - Максім Гусцік.

МІНСК, 19 сне —  Sputnik. Два медалі заваявалі беларускія лыжныя акрабаты на этапе Кубка свету па фрыстайле сезона 2016/2017 у кітайскім Бейда Лэйк, распавялі Sputnik у Беларускім лыжным саюзе.
Напярэдадні падчас асабістых спаборніцтваў сярод мужчын трэцім стаў Максім Гусцік. У жанчын лепшы вынік сярод беларусак паказала Ганна Гуськова, заняўшы 5-е месца. Аляксандра Раманоўская "скаканула" да 6-й пазіцыі.
У камандных спаборніцтвах на Кубку свету па фрыстайле, якія таксама прайшлі ў нядзелю, беларуская каманда ў складзе Ганны Гуськовай, Максіма Гусціка і Антона Кушніра заняла ганаровае 4-е месца.

За дзень да гэтага ў суботу ў рамках першага этапу Кубка свету чэмпіён зімовай Алімпіяды-2014 Антон Кушнір заваяваў залаты медаль, апярэдзіўшы двух кітайскіх супернікаў. Гэты поспех стаў першым у кар'еры вядомага спартсмена пасля перапынку ў выступах на спаборніцтвах топ-узроўню, звязанага з лячэннем.

Стужка навiн
0