22:05 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава

Домрачава ў сваёй першай гонцы ў Аберхофе стала 37-й

© AFP/ ROBERT MICHAEL
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

У сваёй першай гонцы пасля двухгадовага перапынку Домрачава прабегла на 300 метраў больш, чым пераможца Габрыэла Каўкалава.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава фінішавала 37-й у спрынтэрскай гонцы на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.

У пятніцу адбылася жаночая спрынтэрская гонка (7,5 кіламетраў з двума агнявымі рубяжамі). Першай да фінішу прыйшла прадстаўніца Чэхіі Габрыэла Каўкалава (Саўкалава) — 22 хвіліны 28,5 секунд. Другой стала біятланістка з Фінляндыі Кайса Мякярайнен (21,3 секунды, 2 штрафныя кругі), трэцяй на п'едэстал паднялася францужанка Мары Дарэн-абер (+24 секунды, 1).

Уладальніца вялікага Хрустальнага глобуса па выніках сезона 2014/15 Дар'я Домрачава прайграла пераможцы 2 хвіліны 2,8 секунды (2 штрафныя кругі).

Дарэчы, гэта першы старт 30-гадовай беларускі праз амаль два гады: улетку 2015 года яна абвясціла аб паўзе ў кар'еры, затым у 2016-м выйшла замуж за нарвежскага біятланіста Уле Эйнара Б'ёрндалена, а ў кастрычніку нарадзіла дачку Ксенію.

Акрамя Домрачавай у спрынце ўдзельнічалі таксама Дар'я Юркевіч, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава. Этап КС працягнецца ў суботу мужчынскім мас-стартам, у нядзелю ў гэтай жа дысцыпліне будуць спаборнічаць жанчыны.

Тэги:
Біятлон, Спорт, Кубак свету па біятлону, Дар'я Домрачава, Германія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы