14:45 11 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.33
Мэры Мінска і Рыгі Андрэй Шорац і Ніл Ушакоў

Фотафакт: лагатып заяўкі Мінска і Рыгі на правядзенне ЧС-2021 па хакеі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Праект лагатыпа распрацоўваўся сумесна беларусамі і латвійцаміі, талісман турніру бакі таксама плануюць распрацаваць разам.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Лагатып сумеснай заяўкі Беларусі і Латвіі на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі 2021 прадстаўлены на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Пра тое, што Мінск і Рыга 10 студзеня падалі заяўку на правядзенне ЧС-2021, было абвешчана на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Таксама ў рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя лагатыпа турніру, які паказалі мэры Мінска і Рыгі, Андрэй Шорац і Ніл Ушакоў.

"Праект лагатыпа распрацоўваўся сумесна з латвійскім бокам. Праўда, мы далі латвійскаму дызайнеру трохі яго дапрацаваць", — заявіў на прэс-канферэнцыі старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХРБ) Ігар Рачкоўскі.

Адказваючы на пытанне Sputnik, хто будзе распрацоўваць талісман турніру, кіраўнік ФХРБ адзначыў, што гэта будзе таксама сумесная праца. "Не выключана, што да гэтага мы падключым грамадскасць. Давайце працаваць разам", — дадаў кіраўнік латвійскай федэрацыі хакея.

У канцы жніўня мінулага года Мінск зрабіў заяўку ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) на правядзенне сусветнага першынства ў 2021 годзе.

Тэги:
Хакей, Андрэй Шорац, Ніл Ушакоў, Латвія, Беларусь

Галоўныя тэмы