10:56 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Лукашэнка падчас таварыскага хакейнага матчу, архіўнае фота

Каманда прэзідэнта перайграла хакеістаў з Віцебска з лікам 8:1

© Sputnik/ Алексей Никольский
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

Першую шайбу ў матчы Х Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба забіў Аляксандр Лукашэнка.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Каманда прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу над хакеістамі Віцебскай вобласці з лікам 8:1. Сустрэча праходзіла ў рамках Х Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на пляцоўцы "Чыжоўка Арэна".

У самым пачатку першага перыяду лік адкрыў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА. Хутка Віцебскі абаронца зраўняў лік, але больш трапіць у браму прэзідэнцкай каманды гасцям не ўдалося.

Затое гаспадары забілі яшчэ сем шайбаў. У выніку прэзідэнцкая каманда замацавала свае пазіцыі на першым радку турнірнай табліцы.

Наступны тур Рэспубліканскіх спаборніцтваў пройдзе 11 лютага. У гэты дзень адбудуцца тры паядынкі. Каманда прэзідэнта згуляе на выездзе супраць хакеістаў Гродзенскай вобласці. Каманда Мінскай вобласці, якая ідзе другой у турнірнай табліцы, дома сустрэнецца з аўтсайдэрамі спаборніцтваў з Віцебска. А берасцейцы згуляюць у Баранавічах з камандай з Магілёўскай вобласці.

Тэги:
Хакей, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы