09:18 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і капітан каманды Эдуард Дуброў

Беларусь - Швейцарыя: наступны матч Кубка Федэрацыі пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
510

Беларускі ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў паўфінал Кубка Федэрацыі, практычна паўтарыўшы поспех мужчынскай каманды ў аналагічных спаборніцтвах - Кубка Дэвіса - у 2004 годзе.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Жаночая зборная Беларусі па тэнісе ў красавіку згуляе ў Мінску супраць каманды Швейцарыі ў паўфінальным матчы Кубка Федэрацыі, паведамляе Sputnik. Напярэдадні ў "Чыжоўка-Арэне" каманда Эдуарда Дуброва ў чвэрцьфінальным паядынку адолела тэнісістак з Нідэрландаў з лікам 4:1. Перамогу беларускай зборнай прынеслі Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вольга Гаварцова і Вера Лапко. 

Супернікам беларусак у 1/2 стане каманда Швейцарыі, якая адолела Францыю — 4:1. Гульня за выхад у фінал адбудзецца 22-23 красавіка ў Мінску. У беларускую сталіцу прыедзе экс-першая ракетка планеты Марціна Хінгіс, якая зараз выступае ў парным разрадзе.

Раней беларускі і швейцаркі сустракаліся тройчы ў рамках розыгрышу Кубка Федэрацыі. На рахунку Беларусі толькі адна перамога.

У камандным жаночым рэйтынгу зборная Беларусі зараз на 8-м месцы, Швейцарыя на адну пазіцыю вышэй.

У другім паўфінале дзеючыя ўладальнікі Кубка Федэрацыі чэшскія тэнісісткі згуляюць у гасцях у каманды ЗША.

Тэги:
КубакаФедэрацыі, Тэніс, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы