06:23 28 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Мікалай Лукашэнка ў складзе каманды Грыфоны

Каманда "Грыфоны" Мікалая Лукашэнкі выйграла гарадскую "Залатую шайбу"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

У вырашальным паядынку турніру юных хакеістаў "Грыфоны" з Цэнтральнага раёна разграмілі каманду "Мядзведзь" Маскоўскага раёна з лікам 8:2.

МІНСК, 15 лют —Sputnik. На "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся XIХ Гарадскі фінал турніру юных хакеістаў "Залатая шайба" ў малодшай узроставай групе (2004-2005 гадоў нараджэння). У вырашальным матчы каманда "Грыфоны" з Цэнтральнага раёна абыграла супернікаў з каманды "Мядзведзь" Маскоўскага раёна — 8:2.

Адкрыў лік на другой хвіліне матчу Мікалай Лукашэнка. Неўзабаве "Грыфоны" павялічылі сваю перавагу. Хакеісты каманды "Мядзведзь" атрымалі шанец скараціць адставанне пасля выдалення ў складзе суперніка, але не выкарысталі перавагу ў аднаго гульца. "Грыфоны" ж колькасную перавагу разыгралі ўпэўнена. Нападаючы Мікалай Лукашэнка па выніках сустрэчы адзначыўся пяццю галамі, паведамляе БЕЛТА.

Детская хоккейная команда Центрального района Минска Грифоны, Николай Лукашенко
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзіцячая хакейная каманда Цэнтральнага раёна Мінска "Грыфоны", Мікалай Лукашэнка

Цяперашні матч запомніўся заўзятарам шматлікімі актыўнасцямі, якія былі арганізаваны для іх у перапынках — яны з задавальненнем спаборнічалі ў конкурсах на дакладнасць кідка па варотах, за што атрымлівалі ад арганізатараў падарункі. Перад гледачамі і ўдзельнікамі выступілі артысты шоў-тэатра "Хвiлiнка".

"Перамозе, вядома, рады. На здзіўленне фінал атрымаўся не такім цяжкім для нас. З верасня мінулага года пачалі рыхтавацца да "Залатой шайбы". Турнір вельмі важны для хлопчыкаў і дзяўчынак, у іх ёсць выдатная магчымасць атрымаць гульнявую практыку. Тым больш тут, на "Чыжоўка-Арэне", пануе выдатная, святочная атмасфера, якая надае сіл і юным хакеістам. Зараз неабходна рыхтавацца да рэспубліканскіх спаборніцтваў. Графік ранейшы: два разы на тыдзень", — адзначыў трэнер "Грыфонаў" Дзмітрый Баскаў.

Детская хоккейная команда Центрального района Минска Грифоны, Николай Лукашенко
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзіцячая хакейная каманда Цэнтральнага раёна Мінска "Грыфоны", Мікалай Лукашэнка

Наступным этапам для "Грыфонаў" стане ўдзел у рэспубліканскім фінале "Залатой шайбы", які пройдзе ў сакавіку. Фіналіст гарадскіх спаборніцтваў каманда "Мядзведзь" таксама атрымала права згуляць з лепшымі камандамі рэспублікі. Трэцяе месца ў гарадскіх спаборніцтвах занялі хакеісты каманды "Беркут" Фрунзенскага раёна.

Спаборніцтвы юных хакеістаў "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта Беларусі праводзяцца пад дэвізам "Сёння чэмпіянат двара — заўтра чэмпіянат свету". Турнір быў адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ў 1997 годзе. Шмат у чым дзякуючы гэтым спаборніцтвам дзіцячы хакей атрымаў масавае развіццё па ўсёй краіне. Галоўная ўмова i адметнасць спаборніцтваў — удзел у турніры выключна дваровых камандаў.

Тэги:
спаборніцтвы, дзеці, Хакей, Залатая шайба, Мікалай Лукашэнка, Мінск, Беларусь