20:30 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі фрыстайліст Максім Гусцік

Беларусы не патрапілі ў топ-12 на этапе КС па фрыстайле ў Раўбічах

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
801

У кваліфікацыі ўдзельнічалі 32 спартсмены, барацьбу за медалі працягнуць 12, сярод якіх адразу чатыры кітайскіх фрыстайліста.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Беларускія фрыстайлісты не змаглі прабіцца ў першы фінал (топ-12) на этапе Кубка свету ў "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Шосты этап КС па фрыстайле праходзіць у суботу, 25 лютага. У спаборніцтвах прымаюць удзел наймацнейшыя лыжныя акрабаты з 12 краін свету. Многія зборныя прывезлі ў Беларусь наймацнейшыя саставы.

У мужчынскай кваліфікацыі за права выступіць у першым фінале змагаліся 32 спартсмены, у ліку якіх пяць беларусаў. На жаль, ніхто з прадстаўнікоў Беларусі ў топ-12 не трапіў: Павел Дзік — 13-ае месца (89,18), Максім Гусцік — 16-ае (85,40), Станіслаў Гладчанка — 19-ае (84,24), Ілля Гарэлік — 23-яе (77,49) і Дзмітрый Мазуркевіч — 28-ае (70,50).

Белорусский фристайлист Максим Густик занял 16-е место и не прошел в финал
© Sputnik / Виктор Толочко
Максім Гусцік заняў 16 месца і не прайшоў у фінал

"Крыху зашмат хуткасці было, трапіў у спадарожны вецер. Спрабаваў выцягнуць, але не атрымалася", — пракаментаваў свой скачок Гусцік.

Паводле яго слоў, шматлікім спартсменам прыходзіцца змагацца з высокай хуткасцю. "Я з гэтага сезона змяніў трохі тэхніку скачкоў. Пакуль прывыкаю да яе. Трэба больш наскакаць. Думаю, усё будзе нармальна. Асноўныя спаборніцтвы наперадзе — Чэмпіянат свету. Рыхтуемся да яго", — працягнуў фрыстайліст.

Попасть в число 12 сильнейших Густику помешало приземление
© Sputnik / Виктор Толочко
Прызямленне перашкодзіла Максіму Гусціку трапіць у лік мацнейшых

Гусцік адзначыў, што адсутнасць сёння лідэра каманды Антона Кушніра адбіваецца на выступе ўсёй зборнай. "Хацелася б, вядома, каб Антон таксама выступаў. Як ніяк ён алімпійскі чэмпіён. Глядзіш на яго — вучышся, бярэш лепшае ад яго. Хочацца скакаць лепш, каб не было ніякіх пытанняў", — сказаў на заканчэнне суразмоўца Sputnik.

Нагадаем, Кушнір не выступае на хатнім этапе КС з-за праходжання медыцынскага абследавання.

Sputnik Беларусь з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам этапу КС па фрыстайле.

Тэги:
Фрыстайл, Кубак свету па фрыстайле, Максім Гусцік, Раўбічы
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы