18:58 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі баскетбаліст Віталь Лютыч

Экс-гулец "Цмокi-Мiнск": у Беларусі слаба развіваюць баскетбол

© Sputnik / Александр Шурмелев Вадим Анцупов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
721

Віталь Лютыч не шкадуе, што змяніў клубную прапіску. У Таліне, па словах баскетбаліста, у яго больш гульнявога часу.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Баскетбол у Беларусі развіваюць слаба, у краіне значна папулярней хакей, тэніс, біятлон, распавёў былы гулец клуба "Цмокi-Мiнск" Віталь Лютыч, яки зараз выступае за эстонскі "Калеў" (Талін).

"Думаю, што ў Эстоніі баскетбол папулярней, у Беларусі ўвогуле вельмі слаба развіваюць гэты від спорту. У нас спорт нумар адзін — гэта хакей. Далей ідуць футбол, тэніс, біятлон", — заявіў Лютыч у інтэрв'ю Sputnik Эстонія.

Паводле яго слоў, пераход у Талінскі клуб з Мінска стаў крокам наперад. Форвард прызнаўся, што трэнерскі штаб "Калева" дае яму больш гульнявога часу.

"Калеў" — адназначна крок наперад, асабліва ў плане маёй гульні. У першую чаргу з-за таго, што я шмат часу праводжу на пляцоўцы, у мяне з'явілася ўпэўненасць у сабе", — растлумачыў баскетбаліст.

У "Цмоках", адзначыў Лютыч, у яго такой магчымасці не было. "У сваім апошнім сезоне я не атрымліваў (такой магчымасці — Sputnik): трэнер зрабіў стаўку на легіянераў, а беларусы, як правіла, сядзелі на лаўцы запасных", — удакладніў спартсмен.

Напярэдадні, 20 сакавіка, "Калеў" у матчы Адзінай лігі ВТБ узяў верх над мінскімі "Цмокамi" — 79:70. Самым выніковым гульцом на пляцоўцы ў складзе эстонскай каманды стаў менавіта Лютыч, які набраў 25 ачкоў.

У турнірнай табліцы Адзінай лігі ВТБ "Калеў" займае 11-е месца, апярэджваючы мінчан на адну перамогу — "Цмокi" размясціліся на 12-й пазіцыі.

Нагадаем, Лютыч перайшоў у "Калеў" у верасні мінулага года.

Тэги:
Баскетбол, "Калеў", "Цмокі Мінск", Віталь Лютыч, Талін, Эстонія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы