15:04 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Спартыўныя веласіпеды, архіўнае фота

Беларус стаў пераможцам міжнароднай велагонкі Тур Мерсіна ў Турцыі

© Pixabay
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1020

Другое месца агульнага заліку гонкі - у яшчэ аднаго прадстаўніка Беларусі, замкнуў тройку лепшых прадстаўнік Казахстана.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Беларускі велагоншчык Станіслаў Бажкоў стаў пераможцам агульнага заліку міжнароднай велагонкі "Тур Мерсіна", пра гэта Sputnik паведамілі ў веласіпедным клубе "Мінск".

Перад заключным этапам веласіпедны клуб "Мінск" лідыраваў у камандным заліку, а ўдзельнік клуба Станіслаў Бажкоў — у асабістым. Ураганны вецер вымусіў арганізатараў пасля кансультацый з камісарам UCI адмяніць апошні этап па меркаваннях бяспекі.

Так, Станіслаў Бажкоў аўтаматычна стаў пераможцам гонкі "Тур Мерсіна", а таксама ўзяў майку самага актыўнага гоншчыка.

Другі радок агульнага заліку заняў яшчэ адзін прадстаўнік сталічнай каманды — Эдуард Варганаў.

Трэцяе месца міжнароднай велагонкі "Тур Мерсіна" заняў прадстаўнік Казахстана Галым Ахметаў.

Веласіпедны клуб "Мінск" па выніках спаборніцтва заваяваў прыз лепшай каманды "Тура Мерсіна-2017".

Тэги:
Веласіпедны спорт, Веласіпед, Турцыя

Галоўныя тэмы