21:48 22 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.22
Вікторыя Азаранка, архіўнае фота

Чым займаецца сын Азаранкі, пакуль мама рыхтуецца да Уімблдону

© REUTERS / Issei Kato
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1221

Беларуская спартсменка ўжо ў Лондане і вядзе актыўную падрыхтоўку да Уімблдонскага турніра, які стартуе 3 ліпеня.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка паказала сваім заўзятарам, чым займаецца яе сын Леа падчас мамінай трэніроўкі.

Зараз тэнісістка знаходзіцца ў Лондане, дзе на будучым тыдні стартуе Уімблдонскі турнір.

"Напэўна, паглынанне сваёй першай акрэдытацыі цікавей, чым назіранне за маёй трэніроўкай! Леа вырашыў прашпацыраваць да парку, каб паляжаць на зялёнай траве ў сонечны дзень! На наступным тыдні ён будзе ўвесь у белым", — напісала Азаранка ў Instagram.

Беларуская спартсменка вярнулася на корт пасля нараджэння сына на мінулым тыдні, прыняўшы ўдзел у турніры ў іспанскай Мальёрцы. Азаранка дайшла да 1/8 фіналу, дзе саступіла харвацкай тэнісістцы Ане Конюх. Цяпер беларуска актыўна рыхтуецца да Уімблдону.

Трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" пройдзе на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба ў Уімблдоне з 3 па 16 ліпеня. Сёлета яго прызавы фонд складзе амаль 32 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Нагадаем, лепшым вынікам Азаранкі на кортах Лондану былі выхады ў паўфінал турніру ў 2011 і 2012 гадах. У апошні раз яна ўдзельнічала ў Уімблдоне у 2015 годзе і дайшла да чвэрцьфіналу.

Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка, Лондан

Галоўныя тэмы