Беларускія футбалісты падняліся на 12 пазіцый у рэйтынгу ФІФА

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗборная Беларусі па футболе
Зборная Беларусі па футболе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Два пераможных матчы, якія падапечныя Ігара Крывушэнкі правялі ў мінулым месяцы, дазволілі камандзе палепшыць пазіцыю ў рэйтынгу лепшых зборных свету.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе паднялася на 12 радкоў у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), новая версія якога была апублікавана на афіцыйным сайце арганізацыі ў чацвер, 6 ліпеня.

За мінулы месяц беларускія футбалісты правялі два паядынкі: супраць зборнай Балгарыі (2:1) у рамках адборачнага турніру на Чэмпіянат свету-2018, а таксама таварыскі супраць Новай Зеландыі (1:0). Такім чынам падапечныя Ігара Крывушэнкі набралі 503 балы і займаюць 71-е месца ў спісе лепшых каманд свету.

Сапернікі беларускай каманды па кваліфікацыйнай групе А ЧС займаюць наступныя пазіцыі: Францыя — 9, Швецыя — 18, Нідэрланды — 32, Балгарыя — 54, Люксембург — 135.

Са зборных краін былога СССР вышэй астатніх знаходзіцца Украіна, у якой 25-е месца. Астатнія размясціліся наступным чынам: 65 — Узбекістан, 73 — Арменія, 80 — Азербайджан, 98 — Эстонія, 99 — Літва, 106 — Казахстан, 112 — Грузія, 127 — Кыргызстан, 130 — Латвія, 137 — Туркменістан, 149 — Таджыкістан, 158 — Малдова.

Інсталяцыя Russia 2018 у Ніжнім Ноўгарадзе - Sputnik Беларусь
ФІФА: Расія атрымала права прымаць ЧС-2018 заслужана

Дарэчы, расіяне пасля хатняга Кубка rанфэдэрацыяў падняліся з 63-га на 62-е месца. На КК каманда Станіслава Чарчэсава абыграла зборную Новай Зеландыі (2:0), але пасля саступіла камандам Партугаліі (0:1) і Мексікі (1:2) і ў выніку не здолела выйсці з групы.

Зборная Германіі стала пераможцам Кубка канфедэрацый, атрымаўшы на турніры чатыры перамогі пры адной нічыёй. Дзякуючы гэтаму поспеху нямецкія футбалісты падняліся ў рэйтынгу ФІФА на два радкі і ўпершыню за апошнія два гады выйшлі на першае месца, зрушыўшы на адну прыступку ўніз зборныя Бразіліі і Аргенціны.

Рэйтынг ФІФА:

  1. (3). Германія — 1609 ачкоў
  2. (1). Бразілія — 1603
  3. (2). Аргенціна — 1413
  4. (8). Партугалія — 1332
  5. (9). Швейцарыя — 1329
  6. (10). Польшча — 1319
  7. (4). Чылі — 1250
  8. (5). Калумбія — 1208
  9. (6). Францыя — 1199
  10. (7). Бельгія — 1194

Новая версія рэйтынгу будзе апублікаваная 10 жніўня.

Стужка навiн
0