12:06 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Беларуская грацыя выступіць на хатнім этапе КС у Мінску, які пройдзе ў пачатку жніўня.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Беларуска Кацярына Галкіна выйграла чатыры медалі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Берліне, паведамляе Sputnik.

Напярэдадні ў сталіцы Германіі завяршыўся этап Кубка свету ў катэгорыі "чэлендж". Беларуская каманда па выніках спаборніцтваў заваявала шэсць узнагарод: два залатыя медалі і чатыры бронзы. Чатыры медалі выйграла Галкіна. Так, беларуская грацыя стала першай у выступе са стужкай, а таксама ў індывідуальным мнагабор'і, бронзу яна ўзяла ў практыкаваннях з мячом і булавамі.

Акрамя таго, беларуская каманда ў складзе Настассі Рыбаковой, Марыі Кацяк, Ганны Гайдукевіч, Ганны Швайба, Маргарыты Авадзінской і Арыны Цыцылінай у кампазіцыі з пяццю абручамі заняла трэцяе месца. Таксама дзяўчаты сталі трэцімі ў групавых практыкаваннях.

Чарговы этап КС у жніўні пройдзе ў Мінску. Турнір адбудзецца ў спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club з 4 па 6 жніўня. Як паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, на хатнім этапе выступяць усе зоркі зборнай.

Тэги:
Мастацкая гімнастыка, Гімнастыка, Кубак свету, Беларуская асацыяцыя гімнастыкі, Берлін, Германія, Беларусь

Галоўныя тэмы