12:22 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова

ТБ: Скварцова пакінула п'едэстал - гімн граў не ў гонар яе перамогі

© Photo: "ВКонтакте" / Виолетта Скворцова
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі паведаміў, што федэрацыя падтрымлівае ўчынак спартсменкі.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова паведаміла ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", што пакінула п'едэстал, таму што гімн, які гучаў падчас цырымоніі ўзнагароджання, быў не ў гонар яе перамогі і краіны.

Скварцова выйграла спаборніцтвы ў трайным скачку ў Грасэта (Італія), дзе ў нядзелю завяршыўся юнацкі чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Калі спартсменка стаяла на п'едэстале, зайграў гімн Босніі і Герцагавіны.

19-гадовая лёгкаатлетка прыняла рашэнне пакінуць верхнюю прыступку пастамента. Пазней арганізатары прынеслі прабачэнні за прыкры інцыдэнт і правялі ўзнагароджанне нанова.

"Я зрабіла так, таму што асабіста для мяне гэта была мара — стоячы на п'едэстале, пачуць свой гімн. Мы ўсе пра гэта марым. Я не змагла прыняць тое, што гучыць не мой гімн. Гэты гімн быў выкананы не ў мой гонар, не ў гонар маёй перамогі, не ў гонар маёй краіны", — паведаміла яна ў эфіры.

Як распавяла Скварцова, у той момант яна разумела, што такім учынкам парушае парадак, але іначай не магла.

Старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі ў сваю чаргу паведаміў тэлежурналістам, што федэрацыя падтрымлівае ўчынак юнай спартсменкі.

"Мяне здзівіў учынак Віялеты. Для яе зусім юнага ўзросту ў лічаныя секунды прыняць рашэнне далёка не кожны зможа. Зразумела, можна думаць пра наступствы — пазбаўленне ўзнагарод. Але Віялета ўразіла мяне тым, што яна паддалася патрыятычным пачуццям і ў знак пратэсту пакінула п'едэстал. Таму мы ні ў якім разе не асуджаем спартсменку, мы падтрымліваем яе. Заўсёды галоўнай задачай застаецца не толькі выхаванне чэмпіёнаў, але і выхаванне асобы, патрыёта краіны", — сказаў ён.

Усяго на мінулым ЧЕ беларускія юніёры заваявалі сем узнагарод (дзве залатыя і пяць срэбных медалёў).

Тэги:
спорт, Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Віялета Скварцова, Вадзім Дзевятоўскі, Італія, Беларусь

Галоўныя тэмы