Трохразовы чэмпіён свету Зарыпаў трапіў у допінгавы скандал

© Sputnik / Михаил Мокрушин / Перайсці ў медыябанкДаніс Зарыпаў
Даніс Зарыпаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першыя чуткі пра тое, што з Зарыпавым нешта не так з пункту гледжання медыцыны, папаўзлі на мінулым тыдні.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. КХЛ аб'явіла, што чатырохразовы ўладальнік Кубка Гагарына нападаючы казанскага "Ак Барса" Даніс Зарыпаў, які ў мінулым сезоне выступаў за магнітагорскі "Металург", адхілены да мая 2019 года з-за станоўчай допінг-пробы, узятай у чэмпіянаце КХЛ-2016/17.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сустрэўся з пераможцамі зімовай універсіяды 2017 года ў Алма-Аце - Sputnik Беларусь
Пуцін: у Расіі змагаюцца з допінгам, а не падтрымліваюць

Допінг-кантроль у чэмпіянаце КХЛ сезона-2016/2017 праводзіўся сумесна з Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF) і WADA. У допінг-пробе 36-гадовага спартсмена пасля аднаго з матчаў чэмпіянату КХЛ былі выяўленыя прэпараты, якія адносяцца да класаў S6.b — стымулятары і S5 — дыурэтыкі і маскіруючыя.

Таксама стала вядома аб дыскваліфікацыі яшчэ двух гульцоў КХЛ — Андрэя Конева з "Адмірала" і Дэрэка Сміта з "Медвешчака". Конеў, з якім кантракт ужо скасаваны, будзе дыскваліфікаваны да 19 лістапада 2017 года, а Сміт — да 2 верасня 2018 года.

Дысцыплінарны камітэт IIHF разгледзеў справу Зарыпава 21 ліпеня 2017 года і пасля вывучэння ўсіх матэрыялаў прыняў рашэнне аб адхіленні яго ад удзелу ў спаборніцтвах да 22 мая 2019 года.

Міністр спорту РФ Павел Калабкоў перакананы, што ўсе, хто парушае, павінны быць пакараныя, нягледзячы на імёны і званні.

"Калі вінаваты — то будзе дыскваліфікацыя", — сказаў кіраўнік ведамства.

Разам з тым, міністр заклікаў не секчы з пляча, а разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку. "Чалавека абвінаваціць вельмі лёгка!" — адзначыў Калабкоў.

Магнітагорскі "Металург" праводзіў уласнае расследаванне па сітуацыі са станоўчай допінг-пробай Даніса Зарыпава, прыцягваючы незалежных спецыялістаў, але нічога экстраардынарнага не знайшоў, заявіў віцэ-прэзідэнт магнітагорскага клуба Генадзь Вялічкін.

Біятланіст на трэніроўцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
IBU забраў у Цюмені Чэмпіянат свету па біятлону-2021

7 ліпеня "Ак Барс" абвясціў, што Зарыпаў вярнуўся ў казанскую каманду, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Пры гэтым клуб ведаў аб нязначным перавышэнні нормы ў допінг-пробе нападаючага.

"Да сённяшняга дня кантракт так і не актываваны, не ўступіў у сілу, таму што мы праводзілі больш паглыблены медагляд, нам спатрэбіліся дадатковыя кансультацыі спецыялістаў-медыкаў, таму Даніс і выязджаў за мяжу. На сёння мы перакананыя, што са здароўем у яго ўсё ў парадку і ён можа быць дапушчаны. Але гэтая навіна як снег на галаву", — заявіў дырэктар ТАА" СКП "Татнафта — Ак Барс" Шаміль Хуснутдзінаў.

"Нападаючы Даніс Зарыпаў з'яўляецца легендай хакейнага клуба "Ак Барс", казанцы сумесна з магнітагорскім "Металургам" акажуць іграку ўсебаковую дапамогу па пытаннях апеляцыі на рашэнне аб адхіленні ў сувязі са станоўчай допінг-пробай, канстатаваў ён.

Стужка навiн
0