21:54 25 лютага 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.18
  • 100 RUB3.54
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2920

Беларуская каманда нацэльваецца на высокі вынік, і увесь застаўшыся час перад ралі-рэйдам гоншчыкі прысвецяць трэніроўкам.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Тры беларускія экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прымуць удзел у юбілейным, 40-ым ралі "Дакар", паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе Мінскага аўтазаводу.

Ралі-рэйд стартуе 6 студзеня 2018 года і фінішуе 20 студзеня. Гонка пройдзе па тэрыторыях Перу, Балівіі і Аргенціны. Чакаецца, што юбілейны "Дакар" стане самым складаным за апошнія гады.

"Беларусь на ралі-рэйдзе прадставіць тры экіпажа на гоначных МАЗах, якія раней прайшлі "Дакар" і "Шаўковы шлях". Баявыя машыны зменяцца нязначна: спецыялісты дадаткова папрацавалі над рухавікамі і трансмісіяй, з-за якой узніклі праблемы на еўразійскім ралі-рэйдзе", — распавялі ў ААТ "МАЗ".

На гэты раз змяненняў у беларускай камандзе не адбудзецца — у самым вядомым ралі планеты прымуць удзел экіпажы, якія праехалі папярэдні "Дакар", а таксама "Шаўковы шлях". Лідар каманды, Сяргей Вязовіч, а таксама Аляксандр Васілеўскі і Аляксей Вішнеўскі, павядуць гоначныя каміёны.

Як і раней, нашым суайчыннікам наканавана барацьба з грандамі ралі-рэйдаў, сярод якіх экіпажы на Iveco, Tatra, Man і Renault, а таксама каманда "КАМАЗ-МАЙСТАР". Аднак з гонкі выбыў адзін з галоўных яе ўдзельнікаў — галандзец Жэрар дэ Рой: ён будзе ўдзельнічаць у Africa Eco Race, якая таксама запланавана на студзень.

"Мы поўныя аптымізму і гатовыя да спартанскіх умоваў: спартыўныя грузавікі МАЗ можна лічыць аднымі з лепшых у свеце, экіпажы валодаюць вялікім вопытам. Усе апошнія месяцы да "Дакара" прысвечаны трэніроўкам", — распавёў Вязовіч.

Ён адзначыў, што ўсе гоншчыкі будуць ехаць на вынік, экіпажаў для страхоўкі ў нас не будзе. Але, натуральна, пры неабходнасці, экіпажы будуць дапамагаць адзін аднаму.

Мінулы "Дакар" стаў самым паспяховым у гісторыі выступленняў завадчан — Аляксандр Васілеўскі са сваім экіпажам заняў шостае месца, пры гэтым усе тры грузавікі шчасна фінішавалі.

Тэги:
гонки грузовиков, ралли, гонки, "Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта", Беларусь

Галоўныя тэмы