20:24 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Баскетбол

Беларускі абыгралі полек у першым туры кваліфікацыі жаночага Еўрабаскета

© Pixabay
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Пасля ўпэўненай перамогі над полькамі зборнай Беларусі трэба будзе пазмагацца з камандай Эстоніі.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Беларускія баскетбалісткі пачалі з перамогі выступ у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2019, паядынак адбыўся ў суботу. 

У першым матчы кваліфікацыйнай групы беларускі абыгралі ў Валбжыху баскетбалістак Польшчы. Спачатку выйгравалі гаспадыні, але пасля перапынку спартсменкі з Беларусі рэзка пойшлі наперад. Канчатковы лік — 70:62.

У іншым паядынку гэтай групы зборная Турцыі разграміла ў Таліне каманду Эстоніі (81:56).

Пасля сустрэчы ў гасцях з польками прадстаўніцы Беларусі прымуць на пляцоўцы мінскага Палаца спорту эстонок. Паядынак адбудзецца 15 лістапада.

У фінальную частку жаночага Еўрабаскета па выніках кваліфікацыі трапяць пераможцы васьмі груп і шэсць лепшых каманд, якія зоймуць другія месцы.

Гаспадарамі чэмпіянату кантынента ў 2019 годзе будуць Латвія і Сербія, каманды гэтых краін вызваленыя ад адборачных гульняў.

Тэги:
Баскетбол, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы