03:09 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Заўзятары хакейнага клуба Дынама-Мінск

Мінскае "Дынама" атрымала хатнюю перамогу над "Ак Барсам" у КХЛ

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
910

Нягледзячы на хатнюю вікторыю, мінчане ўсё роўна далёкія ад зоны плэй-оф - адставанне ад восьмага месца складае чатыры балы.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" выйграў хатні матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць казанскага "Ак Барса".

У панядзелак, 13 лістапада, на "Мінск-Арэне" падапечныя Гордзі Дуайера прымалі ў гасцях хакейны клуб з Казані. Сустрэча завяршылася з лікам 4:1 (0:0, 2:1, 2:0) на карысць гаспадароў лёду. У складзе "зуброў" адзначыліся Ягор Шаранговіч (21-ая хвіліна, у большасці), Яўген Кавыршын (33), Шарль Лінгле (48, у большасці) і Марк-Андрэ Граньяні (59, у пустыя вароты). Адзіную шайбу ў гасцей закінуў Міхаіл Глухаў (27).

"Мы сёння вельмі добра гулялі, вельмі інтэнсіўна. Добра пачалі першы перыяд і затым працягнулі таксама — гэта залог нашай перамогі", — сказаў Дуайер пасля гульні ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Настаўнік "бела-сініх" адзначыў, што яго каманда добра гуляла ў большасці.

Нягледзячы на перамогу, мінчане па-ранейшаму займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі — 38 ачкоў пасля 30 гульняў. Ад зоны плэй-оф (восьмае месца) "зуброў" аддзяляе чатыры балы. "Ак Барс" на Усходзе размяшчаецца на трэцім месцы — 56 ачкоў.

Наступны матч "зубры" правядуць на выездзе ў Пекіне супраць "Куньлуня" 16 лістапада. "Барсы" 15 лістапада адправяцца ў госці да падольскага "Віцязя".

Тэги:
хоккей, ХК Ак Барс (Казань), ХК Дынама (Мінск), Казань, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы