23:26 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Заўзятары мінскага Дынама

Мінскае "Дынама" саступіла ў гасцях хакейнаму клубу "Салават Юлаеў"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

У папярэдні раз каманды сустракаліся ў кастрычніку – тады беларусы таксама пацярпелі паразу.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. Хакеісты сталічнага "Дынама" стартавалі ў чарговай выязной серыі Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) паразай ва Уфе ад "Салавата Юлаева".

Паядынак адбыўся ў суботу, 2 снежня. Спачатку абедзве каманды больш абараняліся, чым нападалі на вароты адзін аднаго. Лік быў адкрыты пад канец другога перыяду. Кісцевы кідок па браме зрабіў шведскі форвард "Салавата Юлаева" Лінус Умарк. Праз дзве хвіліны Глеб Кузьмін падвоіў перавагу гаспадароў пляцоўкі.

У трэцім перыядзе мінскія "зубры" спрабавалі адыграцца і нават перахапіць ініцыятыву, ствараючы небяспечныя моманты каля варот супернікаў. Аднак частыя выдаленні не дазволілі беларускай камандзе скараціць адставанне ў ліку, і ў вароты гаспадароў не заляцела ніводнай шайбы (2:0).

Наступны матч "Дынама" правядзе ў Казані. 4 снежня каманда згуляе з "Ак Барсам". Завершыцца выязная серыя для мінчан 6 снежня паядынкам з "Нафтахімікам" у Ніжнякамску.    

Тэги:
хоккей, ХК Салават Юлаеў (Уфа), КХЛ, ХК Дынама (Мінск), Уфа, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы