13:57 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Дынама-Мінск, архіўнае фота

"Дынама-Мінск" прайграла другую выязную гульню ў КХЛ

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Мінчане ніяк не могуць падняцца вышэй дзясятага месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі, ад восьмага радка іх аддзяляе шэсць балаў.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў другое выязное паражэнне запар у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

У панядзелак на "Татнафта-Арэне" ў Казані адбыўся матч "Ак Барс" — "Дынама-Мінск". Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў лёду з лікам 3:1 (2:0, 1:0, 0:1). Вікторыю "барсам" прынеслі дакладныя кідкі Іржы Секача (2-я хвіліна), Станіслава Галіева (19) і Антона Ландэра (37). Адзіны гол у складзе гасцей аформіў Аляксандр Кулакоў (54, у меншасці).

Выязная серыя мінчан пакуль праходзіць без набраных ачкоў. Нагадаем, 2 снежня ва Уфе падапечныя Гордзі Дуайера саступілі "Салавату Юлаеву" (2:0).

Пасля 38 гульняў мінчане займаюць дзесятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі — у актыве каманды 50 ачкоў.

Наступны матч "зубры" правядуць 6 снежня ў Ніжнякамску супраць "Нафтахіміка". Пачатак паядынку а 19 гадзіне (па беларускім часе).

Тэги:
хоккей, ХК Ак Барс (Казань), КХЛ, ХК Дынама (Мінск), Казань, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы